Мінск 17:45

Расіянін стаў фігурантам крымінальнай справы за спробу ўвозу ў Беларусь траўматычнага пісталета з патронамі

Фота: ДМК

10 сакавіка, Позірк. Распачата крымінальная справа ў дачыненні да грамадзяніна Расіі, які спрабаваў увезці ў Беларусь пісталет з патронамі, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).

Мужчыну абвінавачваюць паводле арт. 3331 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мяжу ЕАЭС або дзяржаўную мяжу Беларусі моцнадзейных, ядавітых, атрутных рэчываў, радыеактыўных матэрыялаў, агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, зброі масавага паражэння або ваеннай тэхнікі).

Адзначаецца, што фігурант прыбыў у Беларусь як “кіроўца счэпкі транспартных сродкаў”, ён увозіў па працэдуры мытнага транзіту два дарагія легкавыя аўтамабілі.

Супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні агледзелі счэпку з ужываннем інспекцыйна-дагляднага комплексу і выявілі ў кабіне седлавога цягача “прадметы, падобныя на зараджаны пісталет і патроны”.

Устаноўлена, што расіянін увозіў пісталет “Гроза-021”, які з’яўляецца агнястрэльнай зброяй траўматычнага дзеяння, і патроны да яго.

Падзяліцца: