Мінск 14:34

Інфляцыя ў лютым склала 0,6%, ад пачатку года цэны выраслі на 1% — Белстат

Ілюстрацыйнае фота: 1prof.by

10 сакавіка, Позірк. Спажывецкія цэны ў лютым 2026 года выраслі на 0,6%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Ад пачатку года цэны павялічыліся на 1%.

Памесячныя паказчыкі “дапушчальнага росту цэн” да канца 2026 года зацверджаныя пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю № 84 ад 30 снежня 2025-га.

Гадавы прырост не мае перавысіць 7%, як і закладзена ў зборы найважнейшых прагнозных паказчыкаў развіцця Беларусі.

У студзені цэны не мусілі вырасці больш як на 0,7% да ўзроўню снежня 2025-га (па факце 0,5%), у лютым (з нарастальным вынікам) — не больш за 2% (1%).

Далей: сакавік — 2,5%, красавік — 3,1%, травень — 3,4%, чэрвень — 3,8%, ліпень — 4%, жнівень — 4,2%, верасень — 4,9%, кастрычнік — 5,5%, лістапад — 6,2%.

Падзяліцца: