Лукашэнка даручыў працаваць з краінамі Афрыкі з “апорных пунктаў”

9 сакавіка, Позірк. Беларусь мае мець “апорныя пункты” для працы з краінамі Афрыкі, якія яе цікавяць, заявіў Аляксандр Лукашэнка 9 сакавіка ў Мінску, прымаючы з дакладам міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова, які нядаўна вярнуўся з Тога і Ганы.
“Афрыка — гэта будучыня. Напэўна, ты гэта разумееш больш, чым хто-небудзь у нашай краіне, — цытуе спікера яго прэс-служба. — Таму вось апошняя твая камандзіроўка. І коратка, мы пра гэта яшчэ будзем размаўляць, чаго ў нас атрымалася дасягнуць у Афрыцы і якія напрамкі з якімі краінамі мы гатовыя сёння развіваць. Але, самае галоўнае, трэба памятаць, што мы ж не імпэрыя, мы ж не амэрыканцы, што мы ахопім увесь кантынэнт. Трэба мець апорныя пункты, з якіх мы будзем працаваць у краінах, што нас цікавяць. Гэта галоўнае”.
“Я часта прыводжу [у прыклад] Аман. З тэрыторыі Амана можна працаваць на ўсю Усходнюю Афрыку. Тым больш у іх сувязі там з былых часоў засталіся добрыя. Яны ўмеюць гандляваць, з імі трэба супрацоўнічаць, інвеставаць яны будуць. Тым больш пры цяперашняй сітуацыі, калі гэты долар ужо нікому не патрэбны. Яны ж разумеюць, да чаго гэта вядзе. Укладваюцца годна, выдаткоўваюць грошы”, — дадаў ён.
Рыжанкоў наведваў Тога і Гану на мінулым тыдні. Па выніках даклада Лукашэнку ён паведаміў, што візіт прэзідэнта Ганы Джона Драмані Махамы ў Беларусь плануецца сёлета ў чэрвені.
Паводле інфармацыі на сайце МЗС, цяпер на афрыканскім кантыненце працуюць амбасады Беларусі ў Егіпце, Зімбабвэ, Кеніі, Нігерыі і ПАР. Пры гэтым дыпламатычныя стасункі ўсталяваныя з 51 афрыканскай краінай з 54. Беларускія амбасадары акрэдытаваныя па сумяшчальніцтве ў 19 краінах Афрыкі і Блізкага Усходу. Амбасада Беларусі ў Амане мае быць адкрытая да 2027 года.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 9 сакавіка — 10 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПасля амаль 10-дзённага перапынку Польшча зафіксавала спробу незаконнага пераходу мяжы з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



