З мінулых выходных ахвярамі агню ў Беларусі стала чатыры чалавекі, ад пачатку года на пажарах загінула 212

9 сакавіка, Позірк. З мінулай суботы ахвярамі агню ў Беларусі стала чатыры чалавекі, сведчаць статыстычныя даныя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паводле інфармацыі ведамства, удзень 7 сакавіка ў кватэры на 7-м паверсе дзесяціпавярховага дома на вул. Акцёраў Яроменкі ў Віцебску знойдзеная загінулай жонка гаспадара жылля (1963 г.н.). Позна ўвечары пры тушэнні пажару ў вёсцы Рог (Пухавіцкі раён Мінскай вобласці) знойдзены загінулы гаспадар пагарэлага дома (1966 г.н.).
Ранкам 8 сакавіка ў бальніцы памёр мужчына 1963 г.н., які 6 сакавіка атрымаў апёкі на пажары ў жылым доме на вул. Усходняй у Чачэрску (Гомельская вобласць).
У ноч на 9 сакавіка гарэла кватэра на вул. Козыраўскай у Мінску. Пажарныя выявілі загінулай гаспадыню жылля — пенсіянерку 1939 г.н. Разам з тым у іх атрымалася выратаваць яе пляменніка (1979 г.н.), які шпіталізаваны з атручэннем прадуктамі гарэння, а таксама дзвюх суседак зверху (1938 і 1960 г.н.).
Ад пачатку 2026 года ў краіне адбылося 1.800 пажараў — на 26% больш, чым за аналагічны перыяд 2025-га. На іх загінула 212 чалавек (+30,1%; 163), траўмавана — 163 (у 1,96 раза больш; 83), выратавана — 152 (у 1,63 раза больш; 93).
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 9 сакавіка — 10 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПасля амаль 10-дзённага перапынку Польшча зафіксавала спробу незаконнага пераходу мяжы з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка



