Мінск 12:57

КДБ прызнаў адным “экстрэмісцкім фарміраваннем” тры выдавецтвы

Ілюстрацыйнае фота: freepik.com

9 сакавіка, Позірк. Камітэт дзяржбяспекі 3 сакавіка прызнаў адным “экстрэмісцкім фарміраваннем” тры выдавецкія структуры — “Фонд Kamunikat.org”, Lohvinau Publishing House і Andrei Yanushkevich Publishing.

Паводле звестак, унесеных 9 сакавіка ў адпаведны пералік на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, дачыненне да таго, што КДБ называе “кааліцыяй друкаваных выдавецтваў”, маюць кнігавыдаўцы Яраслаў Іванюк, Зміцер Колас, Ігар Логвінаў, Вацлаў Багдановіч (затрыманы ў лютым), Андрэй Янушкевіч і Аляксандр Яўдаха. Да “экстрэмісцкіх” аднесеныя сайты і старонкі згаданых выдавецтваў у розных сацсетках.

16 лютага на падставе рашэння КДБ “экстрэмісцкім фарміраваннем” было прызнана беларускае выдавецтва Gutenberg Publisher, якое знаходзіцца ў Польшчы, 27 лютага — Беларускі ПЭН.

У спісе “экстрэмісцкіх фарміраванняў” цяпер 336 пазіцый.

Падзяліцца: