Мінск 11:29

Расія не будзе экстрадаваць замежнікаў, якія служаць у войску — Пуцін падпісаў папраўкі

8 сакавіка, Позірк. Папраўкі ў артыкул 464 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса падпісаў 8 сакавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Дакумент апублікаваны на партале прававых актаў РФ.

Згодна з абноўленым артыкулам, Расія не будзе выдаваць іншым краінам для крымінальнага пераследу замежных грамадзян, якія праходзяць або праходзілі ў мінулым службы ў шэрагах Узброеных сил РФ альбо іншых расійскіх вайсковых фармаванняў.

У верасні летась украінскі праект “Хачу жыць” паведамляў, што прынамсі 596 грамадзян Беларусі падпісалі кантракт з Узброенымі сіламі Расіі за першую палову 2025 года.

28 красавіка праект апублікаваў імёны 742 грамадзян Беларусі, якія ваявалі або ваююць на баку Расіі.

24 лютага 2022 года РФ пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшы з часоў Другой сусветнай вайны канфлікт у Еўропе. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі прадаставіў арміі РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а затым на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Паводле звестак расследвальнікаў, многія беларускія прадпрыемствы цяпер актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.

Падзяліцца: