Ціханоўская: Ганаруся, што магу назваць сябе беларускай

8 сакавіка, Позірк. З прамовай з нагоды Міжнароднага дня барацьбы за правы жанчын (8 сакавіка) выступіла на сваім сайце дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Смелыя. Таленавітыя. Стойкія. Адважныя. Сумленныя. Гэты спіс можна працягваць бясконца, таму што ён — пра беларускіх жанчын”, — адзначыла палітык.
“Я заўсёды ведала, як шмат можа беларуская жанчына. Калі бачыла чэргі ў дзіцячых паліклініках. Калі чытала навіны пра дасягненні нашых жанчын у спорце, бізнесе, культуры. Калі чула гісторыі пра тое, як яны пачынаюць з нуля ў іншай краіне. І гэта заўсёды ўражвала. А за апошнія пяць з паловай гадоў я пераканалася ў гэтым яшчэ мацней”, — заявіла яна.
Паводле слоў Ціханоўскай, 8 сакавіка — гэта “не проста пяшчотнае свята ў пачатку вясны”, гэта “барацьба за права быць у бяспецы”, за “права на сапраўдную роўнасць у грамадстве, права займаць кіруючыя пасады, атрымліваць такую ж зарплату, як мужчыны, і магчымасць не адпавядаць чыімсьці стандартам”, за “права мець голас, які нельга забараніць”.
“Беларускі ўжо шмат разоў паказвалі, што яны не будуць маўчаць. Вы выходзілі на вуліцы, вы абаранялі адна адну, не давалі зламаць сябе. І нават калі вас спрабавалі запалохаць, вы ўсё роўна выбіралі чалавека, а галоўнае — моцную жанчыну ў самой сабе”, — адзначыла дэмлідар.
Беларускі “сядзяць у турмах па палітычных матывах”, канстатавала яна, іх дзеці “растуць у чаканні, калі мама вернецца дадому”. “Беларусак звальняюць за погляды, за лайк, за смеласць, за тое, што яны супраць вайны. Беларускія жанчыны дагэтуль не абароненыя нармальнымі законамі ад хатняга гвалту і вельмі часта застаюцца з бядой сам-насам. І пры гэтым жанчын усё яшчэ віншуюць словамі “вы наша ўпрыгожванне”, — падкрэсліла Ціханоўская.
Яна павіншавала са святам “дзяўчынак, дзяўчат і жанчын”. “Тыя, хто сёння ў Беларусі, і тыя, хто вымушана далёка ад дома. Тыя, хто працуе, вучыцца, выхоўвае дзяцей, лечыць, валанцёрыць, вядзе свой маленькі бізнес, падтрымлівае родных, пачынае ўсё з нуля ў іншай краіне. Дзе б вы ні былі і чым бы ні займаліся — вы велізарная сіла”, — заявіла палітык.
“Вы гадуеце дзяцей і адначасова будуеце паспяховую кар’еру. Вы не баіцеся пачынаць спачатку. Вы робіце тое, што многім цяпер здаецца амаль немагчымым: жыць, любіць, кахаць, клапаціцца пра іншых і пры гэтым заставацца сумленнымі”, — дадала яна.
“Я ганаруся тым, што магу назваць сябе беларускай. З 8 сакавіка, дарагія!” — рэзюмавала Ціханоўская.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 9 сакавіка — 10 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПасля амаль 10-дзённага перапынку Польшча зафіксавала спробу незаконнага пераходу мяжы з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



