Журналістка Ціна Палынская і яе дачка Маргарыта Рабіновіч пазбаўленыя волі на два гады паводле палітычных матываў
6 сакавіка, Позірк. Журналістка з Полацка (Віцебская вобласць) Ціна Палынская і яе дачка Маргарыта Рабіновіч прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 3 арт. 361¹ КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім), паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Ім таксама прызначаны штраф.
Жанчыны былі затрыманыя ў траўні 2025 года і змешчаныя пад варту.
Раней паведамлялася, што іх арышт можа быць звязаны са справай “Беларускай аналітычнай майстэрні” (Варшава) пад кіраўніцтвам прафесара Андрэя Вардамацкага.
Летась 4 чэрвеня ва ўдзельнікаў арганізаваных Беларускай аналітычнай майстэрняй сацыялагічных апытанняў, якія пражываюць у Беларусі, прайшлі ператрусы, былі затрыманыя. Рэйды праводзілі супрацоўнікі КДБ.
У траўні 2025 года прапагандыст тэлеканала АНТ Ігар Тур у супрацоўніцтве з Канстанцінам Бычакам, які тады займаў пасаду начальніка следчага ўпраўлення КДБ (цяпер старшыня Следчага камітэта), выпусціў сюжэты пра тое, як апошні ўдзельнічаў у апытанні Беларускай аналітычнай майстэрні, прадставіўшыся супрацоўнікам нафтаперапрацоўчага завода “Нафтан” у размове з дырэктарам арганізацыі Марынай Новікавай. У выніку Бычак назваў сваю рэальную пасаду і заклікаў Новікаву спыніць займацца “экстрэмісцкай дзейнасцю”.
16 траўня КДБ прызнаў сацыялагічную арганізацыю “экстрэмісцкім фарміраваннем”. Адпаведны запіс быў унесены ў спіс, які вядуць сілавыя ведамствы, 21 траўня, за дзень да выхаду тэлесюжэта ў эфір.
Палынская і Рабіновіч прызнаныя палітычнымі зняволенымі 6 чэрвеня 2025 года праваабарончым цэнтрам “Вясна”.
У кастрычніку мінулага года на 59-м годзе жыцця памёр муж Палынскай — пісьменнік Алесь Палынскі. У жанчыны ёсць яшчэ дачка-падлетак.
Паводле даных Беларускай асацыяцыі журналістаў, на 6 сакавіка 28 работнікаў СМІ знаходзяцца ў зняволенні.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ сакавіку 2024–2026 гадоў на метэастанцыях Беларусі зафіксавана амаль 700 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ Літве красавік пачаўся з абнаўлення сутачнага рэкорду спыненых спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



