Мінск 20:17

Выкарыстанне бюджэтных сродкаў паводле прынцыпу “Галоўнае — засваенне, а наступствы не важныя” да гэтага часу не зжытае — прадстаўнік Мінфіна

Ілюстрацыя: КДК

6 сакавіка, Позірк. Практыка выкарыстання бюджэтных сродкаў паводле прынцыпу “Галоўнае — засваенне, а наступствы не важныя“, “на жаль, усё яшчэ не зжытая”. Такое прызнанне зрабіў начальнік галоўнага ўпраўлення (ГУ) Міністэрства фінансаў па Магілёўскай вобласці Міхаіл Бондараў у артыкуле “Эфектыўны кантроль сумеснымі намаганнямі“ для ведамаснага часопіса “Финансы. Учет. Аудит“ (сузаснавальнікі — Беларускі дзяржаўны універсітэт, Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт, “Белдзяржстрах”).

У ведамстве лічаць прычынай такой сітуацыі “недастатковую працу з боку распарадчыкаў і атрымальнікаў бюджэтных сродкаў па планаванні грашовых рэсурсаў на працягу фінансавага года”.

Мяркуючы па статыстыцы, якую прыводзіць кіраўнік рэгіянальнага ўпраўлення Мінфіна, праблема як мінімум у Магілёўскай вобласці застаецца вострай: “У выніку папярэдняга кантролю галоўным упраўленнем па выніках 2024 года было папярэджана незаконнае атрыманне сродкаў з бюджэту, нямэтавае выкарыстанне і выкарыстанне сродкаў бюджэту з парушэннем бюджэтнага заканадаўства на суму 2,4 млн рублёў, за 9 месяцаў 2025 года — на 2,7 млн рублёў”.

У органаў дзяржаўнага казначэйства таксама ўзнікаюць абгрунтаваныя прэтэнзіі да пастаўшчыкоў паслуг, якія аказваюцца атрымальнікам бюджэтных сродкаў у рамках рэгуляванага цэнаўтварэння, гаворыцца ў артыкуле.

Яшчэ адной праблемай Бондараў называе парушэнні пры выдаткоўванні бюджэтнымі арганізацыямі пазабюджэтных сродкаў, якія атрымліваюцца ад дзейнасці, якая прыносіць даходы. За 2024 год і 9 месяцаў 2025-га рэгіянальнае ўпраўленне Мінфіна выявіла парушэнні ў гэтай сферы ў 52 арганізацыях, што складае 45,2% агульнай колькасці арганізацый, якія дапусцілі парушэнні бюджэтнага заканадаўства.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: