У “спіс экстрэмістаў” дададзена 20 чалавек

6 сакавіка, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 6 сакавіка дадало ў “спіс асоб, што маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, яшчэ 20 чалавек, цяпер у пераліку на сайце ведамства 6.373 пазіцыі.
10 чалавек унесена ў спіс з пазнакай “адбывае пакаранне”. У іх ліку палітвязні Аляксандр Здаравеннаў (асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 356 і 3614 Крымінальнага кодэкса) і Сяргей Кардаш (вырак праваабаронцам невядомы; арт. 3611 КК, па “справе дваровых чатаў”).
Адбываюць пакаранне таксама Андрэй Кулікоў і Міхаіл Букатка (абодва — арт. 3614), Вячаслаў Міхалап і Андрэй Жук (абодва — арт. 1301), Аляксей Кузаваткін (арт. 3614, 328), Канстанцін Бойка (арт. 130, 367, 368), Дзмітрый Кавалёў (арт. 3611), Вера Кананенка (арт. 3611, 342).
Яшчэ 10 чалавек унесена ў спіс з пазнакай “судзімасць не пагашаная”, якая, як правіла, сведчыць пра пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі. Гэта Павел Бяссонаў, Сяргей Зімін, Валянцін Глінскі, Дзяніс Наместнікаў, Марыя Шакура, Ілона Гарбуновіч, Сяргей Зялёны, Міхаіл Чатырбок (усе — паводле арт. 3614), Аляксей Краўчанка (арт. 342, 3614), Вадзім Літко (арт. 130, 368).
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі рэгулярна папаўняе спісы “экстрэмістаў” і “тэрарыстаў”, “экстрэмісцкіх фарміраванняў” і інфармацыйнай прадукцыі, закладваючы “аснову для працягу дзяржаўнага тэрору і рэпрэсій”, адзначалася ў студзеньскім дакладзе праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Даведка “Позірку”:
- арт. 130 КК — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
- арт. 328 — незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў;
- арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх;
- арт. 356 — здрада дзяржаве;
- арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
- арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
- арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта, у тым ліку таго, што спыніў свае паўнамоцтвы;
- арт. 368 — абраза прэзідэнта, у тым ліку таго, што спыніў свае паўнамоцтвы.

- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДваім грамадзянам Беларусі ў лютым прадастаўлены статус уцекача ў Літве (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве апусцілася ніжэй за 50 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка


