Ціханоўская зноў сустрэлася з камісарам ЕС па абароне Кубілюсам — другі раз менш як за месяц

6 сакавіка, Позірк. Пра “цёплую сустрэчу з лідарам дэмакратычнай Беларусі Святланай Ціханоўскай”, якая адбылася 5 сакавіка, паведаміў еўрапейскі камісар па пытаннях абароны і космасу Андрус Кубілюс (Літва).
“Будучыня дэмакратычнай Беларусі звязаная з Еўрапейскім саюзам, са стабільнасцю і доўгатэрміновым мірам у нашым рэгіёне, а таксама з будучыняй квітнеючых дэмакратый у нашым усходнім суседстве”, — напісаў камісар на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Гэтымі днямі Ціханоўская наведвае Брусель. Чакаецца, што 6 сакавіка ў бельгійскай сталіцы пройдзе чарговае пасяджэнне кансультатыўнай групы ЕС і беларускіх дэмсіл.
Ціханоўская і Кубілюс сустракаліся 13 лютага на палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.
Тады дэмлідар заявіла, што няма якіх-небудзь прыкмет магчымага паслаблення расійскай вайсковай прысутнасці ў Беларусі. Паводле яе слоў, назіраецца адваротная тэндэнцыя: РФ размясціла на тэрыторыі Беларусі тактычную ядзерную зброю і ракетны комплекс “Арэшнік”, актыўна выкарыстоўвае для ваенных патрэбаў не толькі беларускую тэрыторыю, але і эканоміку суседняй краіны.
Палітык паінфармавала еўракамісара пра камунікацыю з амерыканскім бокам па гуманітарным вызваленні палітвязняў, прадставіла бачанне еўрапейскай палітыкі, абмаляваўшы формулу, паводле якой, на думку беларускіх дэмсіл, амерыканскія санкцыі ў дачыненні да рэжыму могуць мякчэць за вызваленне людзей, еўрапейскія — за вызваленне краіны.
Дэмлідар тады выказала меркаванне, што ЕС варта выстаўляць жорсткія ўмовы зносін з рэжымам, які спрабуе, нічога не зрабіўшы, дамагчыся скасавання санкцый. Той факт, што рэжым настойлівы ў гэтым пытанні, азначае, што абмежавальныя меры працуюць, мяркуе палітык.
30 студзеня Кубілюс заявіў, што лічыць несвоечасовай пастаноўку пытання пра скасаванне санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі. Пра іх падаўжэнне на чарговы год стала вядома 26 лютага.
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені Беларусь набыла тавараў на 212,4 млн долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Унёсак тэхналагічных кампаній у дэмакратыю, а не ў дыктатуры абавязкова акупіцца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка



