Лукашэнка хоча больш супрацоўнічаць з Ганай у галіне сельскай гаспадаркі, прамкааперацыі, нафтахіміі

6 сакавіка, Позірк. Беларусь зацікаўленая ў “пашырэнні двухбаковых кантактаў” з Ганай, “развіцці супрацы ў сельскай гаспадарцы, прамысловай кааперацыі, нафтахіміі ды іншых галінах узаемнага інтарэсу”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 6 сакавіка ганскага прэзідэнта Джона Драмані Махаму і народ яго краіны з Днём незалежнасці.
У пасланні, апублікаваным прэс-службай віншавальніка, сцвярджаецца, што лідарства кіраўніка Ганы, а таксама яго ініцыятывы — у рэфармаванні сферы дзяржкіравання і эканомікі, стабілізацыі фінансавай сістэмы, паляпшэнні сацыяльнай падтрымкі, барацьбе з незаконнай здабычай прыродных рэсурсаў — з’яўляюцца “станоўчымі фактарамі ў справе ўмацавання суверэнітэту, эканамічнай і харчовай бяспекі” гэтай краіны ў Заходняй Афрыцы.
Адметна, што ў віншаванні нічога не гаворыцца пра чарговае запрашэнне наведаць Беларусь. 3 сакавіка Міністэрства замежных спраў паведамляла, што кіраўнік ведамства Максім Рыжанкоў, які знаходзіўся ў Гане з візітам, перадаў Драмані Махаме падпісанае Лукашэнкам “віншаванне з Днём незалежнасці Ганы, а таксама асабістае запрашэнне наведаць Мінск”.
4 сакавіка, паводле паведамлення прэс-службы МЗС, Рыжанкоў абмеркаваў са сваім ганскім калегам “падрыхтоўку візіту прэзідэнта Ганы Джона Драмані Махамы ў Беларусь”, якога Лукашэнка афіцыйна запрашаў нанесці візіт двойчы: віншуючы з абраннем у лістападзе 2024 года і з Днём незалежнасці — у сакавіку 2025-га.
Беларусь і Гана ўсталявалі дыпламатычныя стасункі 5 чэрвеня 1992 года.
Двухбаковы тавараабарот у 2021 годзе, паводле даных знешнепалітычнага ведамства, склаў усяго 10,6 млн долараў (беларускі экспарт — 3,3 млн, ганскія пастаўкі — 7,3 млн). Актуальнай інфармацыі ў адкрытым доступе няма.
Краіны супастаўныя паводле плошчы (Беларусь — 207,6 тыс. км2, Гана — 238,5 тыс. км2), але істотна адрозніваюцца паводле колькасці насельніцтва (9,1 млн супраць 35,7 млн адпаведна). Даныя Міжнароднага валютнага фонду сведчаць, што Беларусь фактычна ў той жа прапорцыі апярэджвае Гану ў ВУП на душу насельніцтва ў наяўных цэнах (35,34 тыс. долараў супраць 8,81 тыс.). Гэта азначае, што намінальны ВУП абедзвюх краінаў прыкладна аднолькавы.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені Беларусь набыла тавараў на 212,4 млн долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Унёсак тэхналагічных кампаній у дэмакратыю, а не ў дыктатуры абавязкова акупіцца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаВыкарыстанне бюджэтных сродкаў паводле прынцыпу "Галоўнае — засваенне, а наступствы не важныя" да гэтага часу не зжытае — прадстаўнік Мінфіна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка


