Бабарыка ў Брусэлі: Мы павінны разарваць прывязку Беларусі да Расіі

5 сакавіка, Позірк. Партыя “Разам” будзе прасоўваць ідэю, што беларусы — гэта не рэжым Аляксандра Лукашэнкі, заявіў экс-прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта, былы палітвязень Віктар Бабарыка 4 сакавіка на міжпартыйным форуме “8+100″ у Еўрапарламенце.
Як паведамляе “Белсат”, на форуме, які прайшоў у Брусэлі, прысутнічалі прадстаўнікі дзевяці беларускіх дэмакратычных партый, дэ-юрэ ліквідаваных у Беларусі пасля падзей 2020 года.
У сваім выступе Бабарыка выказаў меркаванне, што Беларусі было цяжка заставацца на парадку дня еўрапейскай палітыкі і быць часткай еўрапейскай сям’і, асабліва калі можна было пачуць, што беларусы — “суагрэсары, з краіны, якая пачала вайну супраць свабоды”.
Аднак, падкрэсліў ён, “рэжым — гэта не простыя людзі”, якія, на думку палітыка, не падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі і вайну Расіі супраць Украіны.
Паводле слоў Бабарыкі, цяпер са сваёй партыяй “Разам” ён абдумвае меры па “паляпшэнні сітуацыі”.
Сярод кірункаў дзейнасці ён назваў вызваленне палітвязняў, неабходнасць перашкоды планам уладаў у Мінску працягваць рэпрэсіі, садзейнічанне таму, каб “еўрапейскія ўрады паверылі, што беларускі народ — гэта не рэжым Лукашэнкі”, а Беларусь — гэта “адна з частак бяспекі Еўропы”.
“Думаю, для нас вельмі важна стварыць новую сувязь паміж Украінай і Беларуссю. Мы павінны разарваць прывязку Беларусі да Расіі. І абсалютна ўпэўнены, што мы можам гэта зрабіць. І мы спрабуем зрабіць усё неабходнае, каб гэта адбылося”, — падкрэсліў Бабарыка, скончыўшы сваю прамову словамі “Жыве Беларусь!”
Падчас дыскусіі Бабарыка ўдакладніў сваё бачанне выбудоўвання сістэмы бяспекі Еўропы, у якой Беларусь не будзе прывязаная да Расіі: “Гэта ключавы момант. Без таго, каб Беларусь стала “не расійскай”, я перакананы, бяспекі Еўропы не будзе. І ў першую чаргу гэта будзе тычыцца менавіта сітуацыі ў тым ліку і Украіны”.
Аргкамітэт партыі Бабарыкі “Разам” быў створаны ў 2020 годзе, аднак партыя не была зарэгістраваная.
Экс-кіраўнік “Белгазпрамбанка”, палітык Віктар Бабарыка знаходзіўся ў зняволенні з 18 чэрвеня 2020 года. Доўгі час правёў у інфармацыйнай ізаляцыі (інкамунікада).
У рамках палітычна матываванай крымінальнай справы абвінавачаны ў легалізацыі (адмыванні) сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і атрыманні хабару. 6 ліпеня 2021 года прысуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года вызвалены пасля перамоваў паміж Мінскам і Вашынгтонам разам са 122 іншымі палітвязнямі (уключаючы Марыю Калеснікаву). Беларускія ўлады вывезлі іх ва Украіну, пасля яны змаглі выехаць у краіны ЕС.
14 снежня міністр унутраных спраў ФРГ Александэр Добрындт паведаміў, што Бабарыку і Калеснікаву афіцыйна прыме Германія. З 19 снежня яны знаходзяцца ў гэтай краіне.

- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаНа фоне спробаў ЗША падштурхнуць Вільнюс да перамоваў з Мінскам на літоўска-беларускай мяжы расце міграцыйны ціскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрасоб па крэдытах вырасла за год на 11,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 10,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПраваабаронца Раман Кісляк абскардзіў паўторную адмову на прадастаўленне прытулку ў ГрузііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28–30 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


