Мінулы люты стаў найхаладнейшым за апошнія 14 гадоў

5 сакавіка, Позірк. Мінулы люты стаў найхаладнейшым за апошнія 14 гадоў, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз справаздачы Белгідрамета. Сярэдняя тэмпература склала 7,4 градуса марозу, што ніжэй за норму на 3,9 градуса.
Люты 2025 года таксама быў халадней за норму — 4,5 градуса ніжэй за нуль супраць -3,5.
Апошні месяц зімы ў папярэднія тры гады быў цяплейшым за норму: у 2022-м — на 3,8 градуса (+0,3), у 2023-м — на 2,1 (-1,4), у 2024-м — на 5,2 (+1,7; другое месца пасля 1945 года).
Халадней за цяперашні быў люты 2012 года з сярэдняй тэмпературай 10,9 градуса ніжэй за нуль. Самым халодным за пасляваенны перыяд застаецца люты 1956 года — 14,9 градуса марозу.
Сёлета ў лютым найбольш халоднай была першая дэкада — 13 градусаў марозу пры норме 4,4 (адхіленне 8,6 градуса). Другая дэкада была халадней звычайнага на 2,7 градуса (-6,4 супраць -3,7). Апошнія 8 дзён месяца былі цяплейшымі за норму на 0,7 градуса (-1,6 супраць -2,3).
Мінімальная тэмпература паветра была зарэгістраваная 2 лютага на метэастанцыі “Палеская“ ў Лунінецкім раёне (-31,1), максімальная — 28 лютага ў Гродне (+13,5).
За месяц выпала 24 мм ападкаў (24 л на квадратны метр тэрыторыі ў водным эквіваленце), што склала 63% кліматычнай нормы. Самым сухім застаецца люты 1972 года (8 мм ападкаў).
Снежнае покрыва залягала нераўнамерна, і на апошні дзень месяца яго вышыня знаходзілася ў межах ад 1 см (Івацэвічы) да 46 см (Касцюковічы, Верхнядзвінск), па крайнім паўднёвым захадзе краіны яно адсутнічала. Максімальная вышыня была зафіксаваная ў Верхнядзвінску 14-17 лютага — 56 см.
Максімальная хуткасць ветру была адзначаная ў Ашмянах 21 лютага і Докшыцах 27 лютага — 16 м/с.
Як паведамляў “Позірк“, студзень 2026 года стаў найбольш халодным за апошнія 16 гадоў.

- ГрамадстваЖаночае беспрацоўе ў Беларусі складае 2,2% — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ Пакістане не знайшлося тых, хто жадае працаваць на будоўлях у Беларусі, шукаюць кадры для швейнай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

