Мінск 08:42

Беларускі ПЭН прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”

5 сакавіка, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі прызнаў 27 лютага Беларускі ПЭН “экстрэмісцкім фарміраваннем”. Змяненні ўнесены ў адпаведны спіс Міністэрства ўнутраных спраў 4 сакавіка.

Датычным да фарміравання ведамства лічыць Таццяну Нядбай (старшыня арганізацыі, 1982 года нараджэння) і Алену Талкачову (1970). Указаны гіперспасылкі на рэсурсы арганізацыі ў інтэрнеце, у тым ліку ў сацыяльных сетках.

Беларускі ПЭН-цэнтр быў заснаваны ў 1989 годзе і з’яўляецца адной са старэйшых беларускіх праваабарончых арганізацый.

Абодва беларускія нобелеўскія лаўрэаты — пісьменніца Святлана Алексіевіч і праваабаронца Алесь Бяляцкі — з’яўляюцца яго сябрамі.

9 жніўня 2021 года Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў працуючую ў краіне арганізацыю па іску Мінюста, у якім сцвярджалася, што ПЭН-цэнтр атрымліваў бязвыплатную дапамогу з-за мяжы з парушэннем парадку яе прыцягнення.

Яна працягнула дзейнасьць за мяжой як Беларускі ПЭН (зарэгістраваная ў Польшчы).

3 сакавіка арганізацыя прыняла заяву “аб сістэматычнай канфіскацыі і знікненні рукапісаў”, у якой асудзіла падобную практыку з боку адміністрацый месцаў пазбаўлення волі да палітвязняў.

У спісе “экстрэмісцкіх фарміраванняў”, які вядуць МУС і КДБ, зараз 335 пазіцый.

Падзяліцца: