Мінск 19:00

У Бабруйску часткова адноўлены рух па пуцеправодзе, перакрытым напярэдадні праз пагрозу абрушэння

3 сакавіка, Позірк. Пра частковае аднаўленне руху па пуцеправодзе, размешчаным па вул. Маркса ў Бабруйску, паведаміла 3 сакавіка Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС.

Адзначаецца, што пасля таго як удзень 2 сакавіка паступіла паведамленне пра пагрозу абрушэння згаданага пуцеправода над чыгуначнымі шляхамі (у сувязі з нахілам пешаходнай дарожкі), ратавальнікі дэмантавалі аварыйны ўчастак моста.

Увечары 2 сакавіка на месцы інцыдэнту прайшла выязная нарада з удзелам кіраўніцтва Магілёўскага аблвыканкама, прадстаўнікоў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва, Беларускай чыгункі. Паведамляецца, што яе ўдзельнікамі было прынята рашэнне пра аднаўленне аўтамабільнага і пешаходнага руху па адным баку пуцеправода “з улікам мер па забеспячэнні бяспекі руху“. Рух па пуцеправодзе быў адкрыты каля 23:00.

Падзяліцца: