Жыхарку Пінскага раёна абвінавачваюць у сутэнёрстве ў Дубаі

3 сакавіка, Позірк. 27-гадовай жыхарцы Пінскага раёна (Брэсцкая вобласць) прад’яўленыя абвінавачванні паводле ч. 1 арт. 1711 (уцягванне ў занятак прастытуцыяй) і ч. 2 арт. 171 (арганізацыя і выкарыстанне занятку прастытуцыяй іншай асобай, спалучанае з вывазам за межы дзяржавы асобы для занятку прастытуцыяй) Крымінальнага кодэкса, паведамляе Следчы камітэт.
Жанчына ўзятая пад варту.
Паводле даных следства, у верасні 2023 года дзяўчына пачала аказваць інтымныя паслугі ў Дубаі (ААЭ), аддаючы палову заробку наймальніку, а пазней занялася сутэнёрствам.
Сцвярджаецца, што яна курыравала дзейнасць чатырох ураджэнак Беларусі, якім падшуквала кліентаў, кантралявала графік і вырашала арганізацыйныя пытанні.
Фігурантку справы затрымалі ў аэрапорце Мінска, калі яна “суправаджала чарговую дзяўчыну для вылету ў Дубай”, адзначае СК.
На пачатковым этапе следства жыхарка Пінскага раёна прызнала віну, але пазней “вылучыла версію, што не вербавала дзяўчат, а проста іх суправаджала”. Аднак, як заяўляецца, следчыя “вывучылі матэрыялы аператыўна-вышуковай дзейнасці, дэталізацыю тэлефонных злучэнняў, перапіскі ў месенджарах і фатаграфіі”, якія пацвердзілі “злачынную дзейнасць фігуранткі”.
Гл. таксама:
Жыхарка Віцебскай вобласці выкарыстоўвала 16-гадовую дачку для аказання секс-паслуг — СК
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені ў Беларусі звольнена на 1,8% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія ўпершыню ў сакавіку зафіксавала спробы мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 лютага — 2 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


