У ДТЗ у Рэчыцкім раёне загінула два чалавекі, у тым ліку дзіця
2 сакавіка, Позірк. Два чалавекі, у тым ліку хлопчык дзевяці гадоў, загінулі ў ДТЗ у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.
Лабавое сутыкненне легкавога Renault пад кіраваннем 35-гадовай жанчыны і грузавіка DAF пад кіраваннем 36-гадовага мужчыны адбылося каля 8:30 2 сакавіка на 101 км аўтадарогі Р-82 “Кастрычніцкі — Парычы — Рэчыца“.
Кіроўца Renault, якая выехала на сустрэчную паласу, і яе дзіця загінулі на месцы здарэння. 57-гадовая жанчына-пасажыр у цяжкім стане дастаўлена ў бальніцу.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.
На 6%, паводле папярэдніх звестак, скарацілася ў 2025 годзе агульная колькасць дарожна-транспартных здарэнняў у Беларусі. Пра гэта паведаміў 4 студзеня начальнік Галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў.
Паводле яго, на 9% знізілася колькасць аварый з пацярпелымі, колькасць загінулых зменшылася з 434 да 417 (4%).
ДАІ паведамляла таксама, што ў 2025 годзе ў ДТЗ загінула 25 дзяцей.
Сітуацыя з гібеллю людзей у дарожна-транспартных здарэннях за 2024 год нязначна палепшылася ў параўнанні з 2023 годам, вынікае з праведзенага “Позіркам“ аналізу дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта (434 супраць 436), пры гэтым колькасць ДТЗ павялічылася (з 3.173 да 3.453, або на 8,8%).
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 2 сакавіка — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ першы дзень вясны на беларускіх метэастанцыях зафіксавана больш за 20 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы зменшылася за год на 3,4% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі за год на 6,5% павялічылася плошча нявыкарыстанай дзяржмаёмасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь стала лідарам на тэрыторыі былога СССР па патанненні долара ў 2026 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
