МАРГ выявіў парушэнні ў крамах кожнай другой праверанай АЗС, адзначыўшы праблемы з дзяржсімволікай
2 сакавіка, Позірк. Парушэнні заканадаўства выяўлены ў магазінах кожнай другой праверанай Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) АЗС, паведамляе прэс-служба ведамства.
Усяго праверана 105 аўтазаправачных станцый (104 гандлёвыя аб’екты і 57 аб’ектаў грамадскага харчавання).
Сярод найбольш частых парушэнняў — невыкананне абавязковага пераліку тавараў, адзначаецца ў рэлізе.
У чатырох гандлёвых аб’ектах АЗС у Магілёўскай вобласці МАРГ забаронена рэалізацыя пратэрмінаваных прадуктаў на суму звыш 130 рублёў, у пяці аб’ектах у Гомельскай вобласці — 10 найменняў на агульную суму 49,5 рубля.
“У асобных АЗС выяўлены: адкрытая выкладка тытунёвых вырабаў; адсутнасць інфармацыі аб забароне продажу непаўналетнім алкаголю, тытуню, запальнічак і г.д.; адсутнасць цэннікаў; не давядзенне да ведама пакупнікоў інфармацыі аб месцы знаходжання кнігі заўваг і прапаноў”, — удакладніла міністэрства.
Таксама выяўлены “вузкі асартымент тавараў з дзяржаўнымі сімваламі” ў сетцы АЗС ЗТАА “ЛУКОЙЛ Белоруссия”, адзначана “адсутнасць візуальнага выдзялення” тавараў з дзяржсімволікай у іншых сетках АЗС.
Усяго выдадзена 29 рэкамендацый аб устараненні парушэнняў і восем прадпісанняў аб забароне рэалізацыі тавараў са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці, “па ўсіх выяўленых фактах парушэнняў і недахопаў” праінфармаваны канцэрн “Белнафтахім”, аблвыканкамы і Мінгарвыканкам.
Пры гэтым адзначана, што “на пераважнай большасці АЗС” падтрымліваецца чысціня і парадак.
16 кастрычніка 2025 года на нарадзе па праектах прагнозных дакументаў на 2026 год Аляксандр Лукашэнка заявіў: яму “паступае інфармацыя”, што людзі скардзяцца на чарзе на АЗС, якія ўтвараюцца з-за таго, што наведвальнікі заправак карыстаюцца паслугамі кафэ: “Машыны паставілі ўпоперак, ніхто праехаць не можа.
Звяртаючыся да дзяржсакратара Савета бяспекі Аляксандра Вольфавіча, ён сказаў: “Даручыце [кіраўніку МУС Івану] Кубракову, каб ён там да панядзелка навёў жалезны парадак”.
МУС адчыталася аб спецыяльнай нарадзе праз дзве гадзіны і 22 хвіліны пасля таго, як цытата Лукашэнкі была перададзена дзяржаўнымі СМІ.
Пазней ва УУС Мінаблвыканкама на гэтую тэму адбылася “аператыўная нарада з прадстаўнікамі аўтазаправачных станцый на тэрыторыі Мінскай вобласці”.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 2 сакавіка — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ першы дзень вясны на беларускіх метэастанцыях зафіксавана больш за 20 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы зменшылася за год на 3,4% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі за год на 6,5% павялічылася плошча нявыкарыстанай дзяржмаёмасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь стала лідарам на тэрыторыі былога СССР па патанненні долара ў 2026 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
