Мінск 21:35

Супраць жыхаркі Слуцкага раёна распачатая крымінальная справа за спробу дачы хабару супрацоўнікам МУС

Фота: soyuz.by

1 сакавіка, Позірк. Аб узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да жыхаркі Слуцкага раёна (Мінская вобласць) паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.

“У міліцыю паступіла паведамленне, што жыхарка аднаго з аграгарадкоў Слуцкага раёна незаконна гандлюе алкагольнай прадукцыяй дома”, — адзначае ведамства.

Участковыя інспектары МУС “выбылі па месцы жыхарства 52-гадовай жанчыны і выявілі спіртное”, гаворыцца ў паведамленні.

“Парушальніцы сказалі, што прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць”, — заяўляецца ў рэлізе.

Пасля гэтага, як адзначаецца, за “вырашэнне пытання” жанчына “прапанавала супрацоўнікам па 200 рублёў, каб тыя не складалі пратакол”.

“На неаднаразовыя папярэджанні аб крымінальнай адказнасці за дачу хабару [яна] не рэагавала і паклала купюры ў кішэні міліцыянераў”, — паведамляе МУС.

Жанчына затрыманая.

Падзяліцца: