Мінск 13:47

МУС адсправаздачыўся аб спыненні “схемы сістэмнай дзелавой карупцыі” — сума хабараў перавысіла 80 тыс. рублёў

1 сакавіка, Позірк. Аб спыненні “схемы сістэмнай дзелавой карупцыі” паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.

“Устаноўлена: 46-гадовы кіраўнік філіяла аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу Гродзенскай вобласці атрымаў ад прадстаўніка камерцыйнай структуры хабар у асабліва буйным памеры. Грошы служылі “падзякай” за арганізацыю закупак кармавых дабавак і бесперабойную адгрузку мяса свініны”, — адзначае ведамства.

У ходзе далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўленыя “факты перадачы гатоўкі прадстаўнікамі гэтай жа фірмы службовым асобам трох сельгасарганізацый Брэсцкай вобласці”, заяўляе МУС.

“Агульная задакументаваная сума хабараў перавысіла 80 тыс. рублёў у эквіваленце”, — гаворыцца ў паведамленні.

Распачатыя крымінальныя справы.

“Фігурантам пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Устанаўліваюцца іншыя факты іх злачыннай дзейнасці”, — падкрэсліваецца ў рэлізе.

Былы намеснік дырэктара мінскага агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры пазбаўлены волі на 5 гадоў па справе аб карупцыі

26 лютага, Позірк. Былы намеснік дырэктара мінскага агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры (імя не называецца) прыгавораны да 5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле ч. 2 арт. 430 (атрыманне хабару) і ч. 2 арт. 424 (злоўжыванне …

Падзяліцца: