Гібель сапбардыста ў Менску — мужчына зваліўся ў ваду, стукнуўшыся галавой аб мост

28 лютага, Позірк. Некаторыя абставіны гібелі сапбардыста 28 лютага ў Мінску раскрыла прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, 39-гадовая жанчына і 45-гадовы мужчына, праплываючы на сапбордах па Свіслачы непадалёк ад дома 32а на пр. Незалежнасці, “вырашылі сфатаграфавацца ля вадаспаду”.
“У нейкі момант мужчына страціў раўнавагу, стукнуўся галавой аб бетонную канструкцыю пешаходнага моста і ўпаў у ваду, — гаворыцца ў паведамленні. — Жанчына дастала яго з вады ў несвядомым стане і выклікала хуткую медыцынскую дапамогу. Медыкі, якія прыехалі, канстатавалі яго смерць”.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.
Пра гібель сапбардыста раней паведаміла прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Ведамства сярод іншага адзначыла, што медыкі спрабавалі рэанімаваць мужчыну.
Падкрэслівалася, што абодва сапбардысты былі ў гідракасцюмах сухога тыпу, без выратавальных камізэлек.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла на 12,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКрэдытаванне фізічных асоб у студзені — аб'ём выдадзеных сродкаў паменшыўся, даўгі па іх выраслі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,19 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



