Урад вызваліў ад ПДВ імпартнае абсталяванне і рухомы састаў для пракладкі тунэляў

Тунэлепраходчы комплекс "Алеся" на будаўніцтве метро ў Мінску
Архіўнае відэа: агенцтва "Мінск-Навіны" / стоп-кадр: "Позірк"
28 лютага, Позірк. Некаторыя віды імпартнага абсталявання і рухомага саставу для пракладкі тунэляў вызваленыя ад падатку на дададзеную вартасць, вынікае з пастановы Савета міністраў № 96 ад 27 лютага.
Дакумент, апублікаваны 28 лютага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, дапаўняе спіс прадукцыі, якая вызваляецца ад ПДВ, калі ў Беларусі не вырабляюць яе аналагі.
Пералік дапоўнены наступнымі пазіцыямі:
- іншыя градзірні для машыны тунэлепраходчай;
- іншыя загрузныя прылады для машыны тунэлепраходчай;
- іншыя машыны тунэлепраходчыя;
- формы для ліцця мінеральных матэрыялаў для машыны тунэлепраходчай;
- іншыя чыгуначныя лакаматывы для машыны тунэлепраходчай;
- іншыя вагоны пасажырскія несамаходныя для машыны тунэлепраходчай;
- іншыя вагоны грузавыя несамаходныя для машыны тунэлепраходчай.
У асноўным тунэлепраходчае абсталяванне ў Беларусі выкарыстоўваецца пры будаўніцтве метрапалітэна.
Ад ПДВ вызвалена 137 відаў імпартнай тэхнікі — ад прасаў да частак ядзерных рэактараў
8 чэрвеня, Позірк. 137 відаў імпартнага тэхналагічнага абсталявання, камплектуючых і запчастак вызвалена ад падатку на дабаўленую вартасць, вынікае з пераліку, зацверджанага пастановай Савета міністраў № 408 ад 5 чэрвеня. Пазіцыі ў дакуменце, апублікаваным 8 чэрвеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, адпавядаюць кодам таварнай …
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+

Эканоміка
Стужка навін
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,19 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаМінфін заклікае шукаць інвестыцыі для сферы электратранспарту за мяжой (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю за 2025 год вырасла на 18,3% і перавысіла 1,8 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26–27 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаКраіны Захаду працягваюць інвеставаць у эканоміку Беларусі, аднак аб'ём паступленняў у асноўным падае (статыстыка)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


