МЗС Украіны рыхтуе кандыдатуры на пасаду спецпрадстаўніка па Беларусі — Зяленскі

27 лютага, Позірк. Міністэрства замежных спраў Украіны “рыхтуе кандыдатуры для прызначэння спецпрадстаўніка па Беларусі і беларускай супольнасці ў Еўропе — патрэбная больш актыўная палітыка”, заявіў 27 лютага ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
“Менавіта актыўнасць нашай дзяржавы, актыўнасць нашых людзей — гэта тое, што дае Украіне найлепшыя вынікі. Калі Украіна не губляе ніводнага дня і ніводнай магчымасці — інтарэсы Украіны сапраўды абароненыя”, — дадаў ён.
30 студзеня Зяленскі пацвердзіў намер, прызначыць спецпрадстаўніка па Беларусі.
“Я ўпаўнаважанага не прызначыў па Беларусі. Хачу прызначыць. Хачу сустрэцца з некалькімі дыпламатамі. Хачу моцнага чалавека на ўпаўнаважанага па Беларусі. Лічу, што гэта правільна. Трэба падтрымліваць намаганні дэмакратычных сіл Беларусі”, — заявіў 30 студзеня Зяленскі, якога цытуюць украінскія СМІ.
Пра даручэнне Зяленскага прызначыць спецпрадстаўніка па кантактах з беларускімі дэмакратычнымі сіламі раней паведаміў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга.
Прызначыць спецпасланніка прапанавала Зяленскаму беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, якая сустрэлася з ім 25 студзеня ў Вільнюсе ў межах мерапрыемства з нагоды гадавіны паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага супраць рускага царызму.
7 лютага 2025 года стала вядома пра адстаўку амбасадара па асаблівых даручэннях МЗС Украіны па Беларусі Ігара Кізіма, прызначанага на гэту пасаду ў лютым 2024 года.
Ад 16 лютага 2017 года да 22 чэрвеня 2023 года Кізім займаў пасаду ўкраінскага амбасадара ў Беларусі. Дыпламат заставаўся ў Мінску нават пасля пачатку поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны з выкарыстаннем беларускай тэрыторыі.
19 красавіка 2023 года Кізім быў адкліканы ў Кіеў для кансультацый пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком т. зв. “данецкай народнай рэспублікі” Дзянісам Пушыліным. Украінскія ўлады назвалі візіт Пушыліна ў Мінск “спробай легітымізацыі гэтага прадстаўніка расійскай акупацыйнай адміністрацыі ў Данецку”. Кізім у Беларусь больш не вяртаўся.

- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26–27 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаКраіны Захаду працягваюць інвеставаць у эканоміку Беларусі, аднак аб'ём паступленняў у асноўным падае (статыстыка)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе грузінскія ўлады адмовілі ў прытулку 22 беларусам, задаволеных хадайніцтваў няма (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

