Долар і еўра патаннелі на біржавых таргах 24 лютага

24 лютага, Позірк. Амерыканская і агульная еўрапейская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 24 лютага 2026 года.
Курс долара знізіўся да 2,8487 рубля (-0,06%; -0,0018), еўра — да 3,3595 (-0,15%; -0,0049).
Юань падаражэў да 4,1544 за 10 (+0,23%; +0,0094), расійскі рубель — да 3,7397 за 100 (+0,26%; +0,0098).
На мінулым працоўным тыдні (16–20 лютага) каціроўка долара знізілася на 0,35% (з 2,8618 да 2,8518), еўра — на 0,9% (з 3,3891 да 3,3601), юаня — на 0,21% (з 4,1444 да 4,1357 за 10); расійскага рубля вырасла на 0,3% (з 3,7199 да 3,7309 за 100).
На 1,83% (з 2,9027 да 2,8496 рублі) знізіўся афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі ў студзені гэтага года. Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2025 года і 31 студзеня 2026-га.
Афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі ў 2025 годзе знізіўся на 16,43% (з 3,4735 да 2,9027 рубля). Гэтае таксама другое месца на тэрыторыі былога СССР.
У 2024 годзе Беларусь была чацвёртай паводле росту афіцыйнага курсу амерыканскай валюты (+9,32%), у 2023-м — другой (+16,12%), у 2022-м — трэцяй (+7,39%), у 2021-м — чацвёртай сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першай паводле яго падаражэння (+22,59%).
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаПамер дапамогі па бальнічным залежыць ад перыяду выплаты абавязковых страхавых унёскаў — ФСАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года намінальны сярэдні заробак знізіўся на 11,4% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаСуд у Тбілісі часткова задаволіў іск актывістаў беларускай дыяспары ў Аджарыі на адмову ў наданні статусу ўцекачоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–23 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



