За чатыры гады ў Беларусі за падтрымку Украіны асуджана не менш за 403 чалавекі — “Вясна”

24 лютага, Позірк. З лютага 2022 года не менш за 403 чалавекі (у тым ліку 71 жанчына) у Беларусі асуджана за падтрымку Украіны, больш за 200 з іх зараз знаходзіцца ў няволі, сведчаць даныя, апублікаваныя праваабарончым цэнтрам “Вясна” ў чацвёртую гадавіну поўнамаштабнай вайны Расіі супраць украінскага народа.
Адзначаецца, што гэтыя лічбы адлюстроўваюць толькі вядомыя праваабаронцам выпадкі, аднак “фактаў пераследу можа быць значна больш”, бо “затрыманні працягваюцца рэгулярна дагэтуль”.
Паводле даных “Вясны”, пераважная частка прыгавораў вынесеная паводле абвінавачання ў “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці” — 213 чалавек асуджана за перадачу “экстрэмісцкім фарміраванням” фатаграфій і відэазапісаў перамяшчэння расійскай вайсковай тэхнікі.
Адначасова расце колькасць спраў паводле найбольш цяжкіх артыкулаў. Так, 41 чалавек быў асуджаны за “здраду дзяржаве”. 16 замежных грамадзян — за “агентурную дзейнасць” на карысць Украіны.
34 чалавекі асуджана за “акт тэрарызму” — па справах пра дыверсіі, у тым ліку на чыгунцы, а таксама на аэрадроме ў Мачулішчах пад Мінскам; яшчэ 7 чалавек — за дыверсіі паводле іншых крымінальных артыкулаў.
На 24 лютага 2026 года “Вясне” вядомыя прозвішчы 183 пацверджаных фігурантаў “справы Беларускага Гаюна”. Грамадзян пачалі пераследаваць у рамках гэтай справы пасля ўзлому 5 лютага 2025 года бота згаданага маніторынгавага праекта, куды з 2022-га беларусы накіроўвалі фатаграфіі і відэахапісы перамяшчэння расійскай вайсковай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі.
Не менш за 40 чалавек асуджана за ахвяраванні беларускаму палку імя Кастуся Каліноўскага і Узброеным сілам Украіны, 48 — за сувязі з украінскімі спецслужбамі, 47 — за намер ваяваць на баку Украіны.
24 лютага 2022 года Расія распачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшую ў Еўропе пасля Другой сусветнай. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі надаў войску РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а пасля на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Паводле звестак журналістаў-расследавальнікаў, многія беларускія прадпрыемствы цяпер актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.


- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаПамер дапамогі па бальнічным залежыць ад перыяду выплаты абавязковых страхавых унёскаў — ФСАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года намінальны сярэдні заробак знізіўся на 11,4% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаСуд у Тбілісі часткова задаволіў іск актывістаў беларускай дыяспары ў Аджарыі на адмову ў наданні статусу ўцекачоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–23 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства

