У студзені 2026 года намінальны сярэдні заробак знізіўся на 11,4% — даныя Белстата

24 лютага, Позірк. Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў студзені 2026 года склаў 2.757,1 рубля — на 355,6 менш (-11,4%), чым у снежні 2025-га (3.112,7), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У снежні 2024-га гэты паказчык складаў 2.693,9 рубля, студзені 2025-га — 2.427,4, лютым — 2.428,1, сакавіку — 2.601,8, красавіку — 2.613,5, траўні — 2.652,3, чэрвені — 2.717,8, ліпені — 2.772,4, жніўні — 2.762,7, верасні — 2.746,4, кастрычніку — 2.758,6, лістападзе — 2.703,7.
Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў 2025 годзе выраслі на 9,6% да 2024-га, сведчаць даныя Белстата.
У студзені 2025-га рост складаў 13,8%, студзені — лютым — 12,5%, студзені — сакавіку — 12%, студзені — красавіку — 10,8%, студзені — траўні — 10,5%, студзені — чэрвені — 10,2%, студзені — ліпені і студзені — жніўні — 10%, студзені — верасні — 10,2%, студзені — кастрычніку — 10%, студзені — лістападзе — 9,9%.
Па выніках 2024 года названыя даходы павялічыліся на 9,7%, 2023-га — на 6,3%, 2022-га — на 3,6%.
У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы летась у студзені — снежні займала 66,3% (у студзені — лістападзе — 66,2%), трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі ды інш.) — 21,9% (22%), даходы ад прадпрымальніцкай ды іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 7,3% (7,4%), даходы ад уласнасці ды іншыя даходы — 4,5% (4,4%).
Спажывецкія цэны ў студзені 2026 года выраслі на 0,5%, у гадавым вымярэнні — на 6,4%.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”


- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаПамер дапамогі па бальнічным залежыць ад перыяду выплаты абавязковых страхавых унёскаў — ФСАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года намінальны сярэдні заробак знізіўся на 11,4% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаСуд у Тбілісі часткова задаволіў іск актывістаў беларускай дыяспары ў Аджарыі на адмову ў наданні статусу ўцекачоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–23 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства

