Мінск 13:04

За тры тыдні лютага мігранты зрабілі ўдвая больш спробаў незаконна трапіць у ЕС з Беларусі, чым за ўвесь студзень

Ілюстрацыйнае фота: Памежная ахова Польшчы

23 лютага, Позірк. З 1 па 21 лютага суседнія краіны Еўрасаюза прадухілілі 59 спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі — у 2,1 раза больш, чым за ўвесь студзень, калі іх было 28, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных памежных ведамстваў еўрапейскіх дзяржаў.

Большая частка зарэгістраваных за тры тыдні гэтага месяца спробаў — 46, або 78%, — прыйшлася на Польшчу. Прычым 33 з іх — за два дні напрыканцы мінулага тыдня (20 і 21 лютага — 11 і 22 адпаведна).

Літва прадухіліла 11 спробаў (18,6%), Латвія — 2 (3,4%).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Актыўнасць парушальнікаў мяжы ЕС з боку Беларусі ўзрастае

22 лютага, Позірк. Актыўнасць мігрантаў, якія імкнуцца незаконна перасекчы межы краін Еўрасаюза з тэрыторыі Беларусі, узрастае, сведчыць праведзены "Позіркам" аналіз статыстычных даных памежных ведамстваў еўрапейскіх дзяржаў. За 20 дзён лютага суседнія краіны ЕС спынілі 37 спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі (Польшча …
Падзяліцца: