За мінулыя суткі ахвярамі агню стала 6 чалавек, траўмавана на пажарах — 8

22 лютага, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 21 лютага да 6:00 22 лютага) ахвярамі агню стала 6 чалавек, сведчаць аператыўныя даныя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Суботнім ранкам у бальніцы памерла жыхарка в. Шалавічы (Слуцкі раён Мінскай вобласці) 1937 года нараджэння, якая атрымала апёкі 16 лютага. Прычынай пажару, на якім яна пацярпела, стала парушэнне правіл эксплуатацыі газавых прылад і агрэгатаў. Паводле інфармацыі ведамства, на жанчыне загарэлася адзенне, калі яна гатавала ежу на газавай пліце.
Пазней, удзень, у бальніцы таксама памёр мужчына (1968 г.н.), які напярэдадні пацярпеў на пажары ў кватэры аднапавярховага пяцікватэрнага жылога дома на вул. Вароўскага ў Магілёве. Паведамляецца, што прычынай смерці сталася атручэнне прадуктамі гарэння.
Ранкам 21 лютага пажарныя знайшлі дваіх загінулых (1961 і 1962 г.н.) у двухпавярховым васьмікватэрным доме ў в. Лютня (Мсціслаўскі раён Магілёўскай вобласці). Адметна, што ахвяры знойдзеныя не ў пагарэлай кватэры на 2-м паверсе, а ў суседняй.
Удзень быў знойдзены мёртвым брат гаспадыні (1961 г.н.) пагарэлага жылога дома на вул. Цэнтральнай у аграгарадку Мікулічы (Бярэзінскі раён Мінскай вобласці).
У ноч на 22 лютага пажарныя знайшлі цела сына гаспадара (1985 г.н.) пагарэлай кватэры на 8-м паверсе дзевяціпавярховага дома па вул. Ясеніна ў Мінску. Сам гаспадар жылля (1957 г.н.) выратаваны, з кватэр паверхам вышэй эвакуявалі сем чалавек.
Акрамя таго, на пажарах, якія адбыліся за мінулыя суткі, траўмавана 8 чалавек. З атручэннем прадуктамі гарэння шпіталізаваная гаспадыня (1939 г.н.) кватэры ў пяціпавярховым доме на вул. Райніса ў Мінску, а таксама двое жыхароў (1954 і 1964 г.н.) інтэрната на вул. Кірава ў Мсціслаўлі (Магілёўская вобласць). З апёкамі — двое жыхароў (1974 г.н. і 1949 г.н.) дзевяціпавярховага дома на вул. Жукава ў Баранавічах (Брэсцкая вобласць), жыхар (1968 г.н.) інтэрната на вул. Гайдара ў Паставах (Віцебская вобласць), жыхар дома ў в. Багданавічы (Кармянскі раён Гомельскай вобласці; 1962 г.н.) і жыхар дома на вул. Першамайскай у аграгарадку Грэск (Слуцкі раён Мінскай вобласці; 1963 г.н.).
Ад пачатку 2026 года ў Беларусі адбылося 1.553 пажары (у 1,6 раза больш, чым за той жа перыяд 2025-га, калі было 988), на якіх загінуў 181 чалавек (у 1,5 раза больш; 118), траўмавана — 142 (у 2,4 раза больш; 58), выратавана — 172 (у 1,7 раза больш; 101).
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС па падаражэнні квартплаты і тарыфаў ЖКП (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



