Лукашэнка змяніў склад “камісіі Шведа”, камісіі па памілаванні і прэзідыума ВАК

20 лютага, Позірк. Аляксандр Лукашэнка “актуалізаваў” склад камісіі па пытаннях памілавання і вызвалення ад крымінальнай адказнасці, камісіі па разглядзе зваротаў грамадзян па пытаннях учынення імі правапарушэнняў, а таксама прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (ВАК). Адпаведны ўказ палітык падпісаў 20 лютага, паведамляе ягоная прэс-служба.
Тэкст дакумента не апублікаваны.
Адзначаецца, што “змены абумоўленыя ранейшымі кадравымі прызначэннямі ў Канстытуцыйным судзе, Генеральнай пракуратуры, Следчым камітэце і Міністэрстве аховы здароўя, а таксама неабходнасцю ўдакладнення асобных пасад членаў названых калегіяльных утварэнняў”.
У кастрычніку 2023 года паведамлялася, што з 2023 года праз камісію па разглядзе зваротаў грамадзян па пытаннях учынення імі правапарушэнняў (“камісію Шведа” — па прозвішчы Андрэя Шведа, які яе ўзначаліў на пасадзе генеральнага пракурора) у Беларусь вярнулася 30 чалавек.
У пачатку 2025-га стала вядома, што за папярэдні год у “камісію Шведа” паступіла ад палітэмігрантаў каля 50 заяў. 26 студзеня 2024 года Генпракуратура паведаміла, што ў камісію паступіла 150 заявак.
Камісія па “разглядзе зваротаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, што знаходзяцца за мяжой, па пытаннях учынення імі правапарушэнняў”, была створана пасля нарады ў Лукашэнкі 24 студзеня 2023-га. Адпаведны ўказ ён падпісаў 6 лютага таго ж года.
У склад камісіі ўвайшло 29 чалавек — сілавікі, чыноўнікі, дэпутаты, прапагандысты і інш.
Швед, які ўзначальваў камісію, 20 снежня 2025 года абраны старшынёй Вярхоўнага суда на Усебеларускім народным сходзе.
17 кастрычніка 2024-га стала вядома, што паўнамоцтвы камісіі пашыраны — зараз яна можа разглядаць заявы асоб, якія пражываюць у Беларусі.
Камісію па пытаннях памілавання і вызвалення ад крымінальнай адказнасці ачольвае намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Вольга Чупрыс.
За пяць месяцаў 2025 года Лукашэнка задаволіў 50% хадайніцтваў аб памілаванні, паведаміла дзяржСМІ Чупрыс па выніках нарады ў яго 12 чэрвеня.
Паводле слоў Чупрыс, да 2023 года станоўчыя рашэнні прымаліся прыкладна па 10% ад агульнай колькасці хадайніцтваў, а за мінулы год гэты паказчык дасягнуў 65%.
Камісія штогод разглядае амаль паўтысячы матэрыялаў, якія да яе паступаюць, дадала чыноўніца. Пры гэтым, паводле яе слоў, аб’ём працы “за апошнія пару гадоў” павялічыўся ў сем разоў”.
Ад 2020 года ў Беларусі перыядычна праводзяцца акты памілавання, якія ахопліваюць як звычайных асуджаных, так і асоб, затрыманых паводле палітычных матываў.
Ад ліпеня 2024 года да канца 2025 года ў Беларусі праз працэдуру памілавання былі вызвалены сотні палітвязняў. Праваабарончы цэнтр “Вясна” паведамляў, што ад пачатку 2025 года пры садзейнічанні ЗША з беларускіх месцаў няволі вызвалена 342 чалавекі, з ліпеня 2024-га — калі рэжым Аляксандра Лукашэнкі пачаў выпускаць палітвязняў групамі — “памілавана” 569 асуджаных. Пры гэтым палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца.
Вышэйшая атэстацыйная камісія праводзіць дзяржаўную палітыку і рэалізуе функцыю дзяржаўнага рэгулявання ў галіне атэстацыі навуковых, у тым ліку навукова-педагагічных, работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.

- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій на рынку працы за 5 гадоў павялічылася ў 2,3 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць вакансій для замежнікаў вырасла за месяц на 16,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства

