Другі з пачатку 2026 года выпадак загарання аўтобуса МАЗ зафіксаваны ў Чабаксарах

19 лютага, Позірк. Аб чарговым узгаранні пасажырскага аўтобуса Мінскага аўтамабільнага завода ў Расіі паведаміў тэлеграм-канал Mash Iptash. Гэта здарылася ў Чабаксарах (сталіца Чувашыі).
На апублікаваным відэазапісе бачна, як людзі снегам гасяць полымя.
Раней рэгіянальнае ўпраўленне МНС РФ паведаміла, што 22 студзеня ў сталіцы рэспублікі загарэўся маршрутны аўтобус МАЗ.
У 2025 годзе беларускія аўтобусы рэгулярна загараліся падчас руху ў Расіі і Беларусі, прычынай называліся санкцыі, уведзеныя супраць МАЗа дэмакратычнымі краінамі. Яны пазбавілі прадпрыемства часткі якасных камплектуючых.
Апошні падобны выпадак, пра які пісалі СМІ, быў зафіксаваны ў Самары 9 кастрычніка 2025 года. Да гэтага аўтобусы гарэлі: 5 ліпеня — у Іркуцку, 14 траўня — у Варонежскай вобласці, 5 красавіка — у Санкт-Пецярбургу, 23 сакавіка — у Кіраве, 13 студзеня — у Ліпецку.
24 лістапада 2025 года на сустрэчы з губернатарам Яраслаўскай вобласці Расіі Міхаілам Еўраевым Аляксандр Лукашэнка падняў гэтую тэму: “Я спрабаваў разабрацца, што ж там гарыць, з Піцера пачынаючы. Там жа ў нас абсалютна ліберальныя сродкі масавай інфармацыі — што хочуць, тое і робяць. Аказваецца, не ўсё тое гарыць, што гарыць у сродках масавай інфармацыі. Але над якасцю вельмі сур’ёзна працуем”.
За 2025 год на рынку РФ рэалізавана 499 аўтобусаў МАЗ (у 2024-м — 504; -1%).

- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе Беларусь накіравала 289 запытаў на выдачу суайчыннікаў для прыцягнення да крымінальнай адказнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа дачу незаконнага ўзнагароджання ў 2025 годзе да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 140 юрыдычных асоб — Генпракуратура (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская лічыць, што АБСЕ можа адыграць ключавую ролю ў вырашэнні беларускага крызісу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваШтогод наконт укусаў кляшча да медыкаў звяртаецца каля 30 тыс. чалавек (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаКошт шкоды ад лясных пажараў за пяць гадоў вырас у 102,7 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка

