Беларусь з насцярожанасцю сочыць за павелічэннем вайсковых бюджэтаў замежных дзяржаў — Мінабароны

19 лютага, Позірк. Беларусь з насцярожанасцю сочыць за павелічэннем вайсковых бюджэтаў замежных дзяржаў, заявіў дзяржаўным СМІ начальнік дэпартамента міжнароднай вайсковай супрацы (МВС) — памочнік міністра абароны па пытаннях МВД Валерый Равенка 19 лютага, у дзень тэматычнага брыфінгу для замежных вайсковых аташэ.
“Для нас катэгарычна не прымальнае разгортванне [вайсковага] кантынгенту ўздоўж мяжы Беларусі”, — заявіў ён.
Паводле слоў прадстаўніка Мінабароны, непакой таксама выклікае будаўніцтва на Захадзе вайсковых заводаў, аснашчэнне войскаў узбраеннем і вайсковай тэхнікай, што “ніяк не сігналізуе пра спробы нармалізацыі стасункаў, пра спробу выбудоўвання канструктыўнага дыялога з Беларуссю”.
Выхадам з Атаўскай канвенцыі па супрацьпяхотных мінах краіны — суседзі Беларусі, на думку Равенкі, нанясуць шкоду “перш за ўсё сабе, свайму насельніцтву”.
Пастаянныя вучэнні і праверкі ва Узброеных сілах Беларусі начальнік МВД назваў адказам на “дзеянні і агрэсіўную рыторыку краін Захаду, якія адкрыта пазначылі, што рыхтуюцца да вайны”.
Равенка сцвярджае, што беларускі бок “транспарэнтны ва ўсіх пытаннях дзейнасці Узброеных сіл, ва ўсіх пытаннях будаўніцтва і развіцця”. Паводле яго слоў, Мінск “прадастаўляе інфармацыю ў поўным аб’ёме”: “Усё адкрыта, даступна і зразумела, што мы рыхтуемся менавіта да адбіцця агрэсіі, без якіх-небудзь агрэсіўных або наступальных дзеянняў”.
Спікер звярнуў увагу на тое, што Беларусь не павялічвае колькасць Узброеных сіл, але аснашчае іх высокатэхналагічнай зброяй, якая “дазволіць забяспечваць меры стратэгічнага стрымлівання”.
У Беларусі акрэдытавана 36 вайсковых аташэ замежных дзяржаў (10 з іх з дзяржаў — членаў НАТО).
З 16 студзеня ў Беларусі на даручэнне Аляксандра Лукашэнкі праводзіцца раптоўная праверка боегатоўнасці ўсіх відаў і родаў Узброеных сіл — у абыход Міністэрства абароны. Мерапрыемствы запланаваныя да вясны. 18 лютага дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч паведаміў Лукашэнку пра яе далейшае правядзенне.
Паралельна з 26 студзеня з ініцыятывы Мінабароны праводзіцца “планавая” комплексная праверка боегатоўнасці вайсковых часцей і падраздзяленняў.

- Грамадства
- ГрамадстваШтогод наконт укусаў кляшча да медыкаў звяртаецца каля 30 тыс. чалавек (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаКошт шкоды ад лясных пажараў за пяць гадоў вырас у 102,7 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа студзень у Беларусі пабудавана на 37,5% менш кватэр, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка


