Мінск 18:35

Долар і юань падаражэлі на біржавых таргах 19 лютага

Ілюстрацыйнае фота: Eric Prouzet / unsplash.com

19 лютага, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 19 лютага 2026 года.

Курс долара вырас да 2,8517 рубля (+0,18%; +0,0057), юаня — да 4,1279 за 10 (+0,21%; +0,0087).

Расійскі рубель патаннеў да 3,73 за 100 (-0,2%; -0,0074), еўра — да 3,3609 (-0,19%; -0,0065).

На мінулым рабочым тыдні (9–13 лютага) каціроўка долара знізілася на 0,24% (з 2,8683 да 2,8618), еўра — на 0,03% (з 3,3902 да 3,3891), расійскага рубля — на 0,32% (з 3,7319 да 3,7199 за 100); юаня — падаражэла на 0,09% (з 4,1407 да 4,1444 за 10).

На 1,83% (з 2,9027 да 2,8496 рублі) знізіўся афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі ў студзені гэтага года. Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2025 года і 31 студзеня 2026-га.

Афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі ў 2025 годзе знізіўся на 16,43% (з 3,4735 да 2,9027 рублі). Гэтае таксама другое месца на тэрыторыі былога СССР.

У 2024 годзе Беларусь была чацвёртай паводле росту афіцыйнага курсу амерыканскай валюты (+9,32%), у 2023-м — другой (+16,12%), у 2022-м — трэцяй (+7,39%), у 2021-м — чацвёртай сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першай паводле яго падаражэння (+22,59%).

Падзяліцца: