Мінск 15:15

У Кіраўску мужчына патануў у калодзежы

Ілюстрацыйнае фота: Alvis Taurēns / unsplash.com

19 лютага, Позірк. Загінулы мужчына (1976 г.н.) знойдзены ў пітным калодзежы на тэрыторыі прыватнага ўладання ў Кіраўску (Магілёўская вобласць) у ноч на 19 лютага, паведамляе Таварыства ратавання на водах (АСВОД).

Работнікі Міністэрства пра надзвычайныя сітуацыі дасталі цела з дапамогай вяроўкі. Адзначаецца, што калодзеж глыбінёй 5 метраў быў запоўнены вадой на 1,5 м.

11 лютага МНС паведаміла пра гібель жанчыны (1987 г.н.) у каналізацыйным калодзежы на вул. Савецкай у аграгарадку Богіна (Браслаўскі раён Віцебскай вобласці).

8 лютага паведамлялася, што ў вёсцы Нагорнае (Клецкі раён Мінскай вобласці) мужчына ўпаў у пітны калодзеж (глыбіня 10 м, узровень вады — каля 1 м) на тэрыторыі прыватнага домаўладання. На шчасце, у работнікаў МНС атрымалася яго выняць, у меддапамозе мужчына не меў патрэбы.

2 снежня 2025 года на тэрыторыі ўчастка лецішча ў вёсцы Жыгалава (Віцебскі раён) мужчына (1979 г.н.) патануў у тэхнічным калодзежы.

3 жніўня таго ж года сямігадовае дзіця, застаўшыся без нагляду, загінула пасля падзення ў тэхнічны калодзеж у вёсцы Юшкавічы (Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці).

Падзяліцца: