Колькасць загінулых на пажарах ад пачатку года перавысіла 170

Ілюстрацыйнае фота: Raquel Raclette / unsplash.com
19 лютага, Позірк. Ад пачатку 2026 года ў Беларусі загінула 172 чалавекі — у 1,6 раза больш, чым за аналагічны перыяд 2025-га (109), сведчаць статыстычныя даныя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 18 лютага да 6:00 19 лютага) ахвярамі агню стала тры чалавекі: два ў Гарадоцкім раёне, адзін — у Бабруйскім (Віцебская і Магілёўская вобласці адпаведна).
Ад пачатку гэтага года ў краіне адбылося 1.473 пажары (у 1,6 раза больш, чым за той жа леташні перыяд; 936), на якіх траўмавана 128 чалавек (у 2,3 раза больш; 56), выратавана — 109 (у 1,6 раза больш; 70).
Стужка навін
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года ВРП у гадавым вымярэнні вырас толькі ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцяхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь дзесяць месяцаў запар не лідзіруе ў ЕАЭС ні па адным з сямі асноўных паказчыкаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



