Украінскія афіцыйныя асобы будуць байкатаваць Паралімпійскія гульні праз удзел атлетаў з РФ і Беларусі пад сваімі дзяржсімваламі

18 лютага, Позірк. Афіцыйныя асобы Украіны не будуць прысутнічаць на Паралімпіядзе“ ў адказ на абуральнае рашэнне арганізатараў Паралімпійскіх гульняў дазволіць расіянам і беларусам спаборнічаць пад іх нацыянальнымі сцягамі”, напісаў у сацсетцы Х міністр спорту Украіны Мацвей Бідны.
“Мы не будзем прысутнічаць на цырымоніі адкрыцця. Мы не возьмем удзелу ні ў якіх іншых афіцыйных мерапрыемствах Паралімпійскіх гульняў. Мы дзякуем кожнаму чыноўніку вольнага свету, які паступіць гэтак жа“, — заявіў украінскі міністр.
Украінскія атлеты ў саміх гульнях удзельнічаць будуць.
Бедны назваў “расчаравальным і абуральным” рашэнне арганізатараў Паралімпійскіх гульняў “дазволіць забойцам і іх саўдзельнікам спаборнічаць пад нацыянальнымі сцягамі“.
“Сумна, што кіраўніцтва міжнародных няўрадавых арганізацый спрабуе ігнараваць відавочнае: Расія эксплуатуе ўразлівасці адкрытых супольнасцяў і міжнародных структур для нармалізацыі сваіх злачынстваў“, — падкрэсліў чыноўнік.
Паводле слоў Біднага, сцягам Расіі і Беларусі “не месца на міжнародных спартыўных мерапрыемствах, якія сімвалізуюць справядлівасць, сумленнасць і павагу“.
“Гэта сцягі рэжымаў, якія ператварылі спорт у інструмент вайны, хлусні і пагарды“, — заявіў ён.
Негатыўна ацаніў рашэнне Міжнароднага паралімпійскага камітэта (МПК) і кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сібіга, на думку якога “дазвол падымаць сцягі дзяржаў-агрэсараў на Паралімпійскіх гульнях у той час, калі прадаўжаецца вайна Расіі супраць Украіны, з’яўляецца памылкай — як з маральнага, так і з палітычнага пункту гледжання“.
“Рашэнне дапусціць Расію і Беларусь пад нацыянальнымі сімваламі ігнаруе простую ісціну: гэтыя сцягі і гімны прадстаўляюць рэжымы, якія вядуць агрэсію, руйнуюць гарады і ператвараюць спорт у зброю прапаганды. Іх немагчыма аддзяліць ад злачынстваў, якія здзяйсняюцца пад імі”, — падкрэсліў міністр.
Сібіга дадаў, што даручыў амбасадарам Украіны “правесці працу з афіцыйнымі асобамі ў краінах знаходжання і заклікаць іх не наведваць цырымонію адкрыцця, калі гэта ганебнае рашэнне не будзе адменена“.
Еўракамісар па міжпакаленчай справядлівасці, моладзі, культуры і спорту Глен Мікалеф напісаў, што, “пакуль працягваецца агрэсіўная вайна Расіі супраць Украіны“, ён не можа “падтрымаць аднаўленне нацыянальных сімвалаў, сцягоў, гімнаў і формы, якія неаддзельныя ад гэтага канфлікту“. Ён таксама паведаміў, што не стане ўдзельнічаць у цырымоніі адкрыцця Гульняў, і заклікаў калег паступіць гэтак жа.
Кіраўнік МЗС Латвіі Байба Бражэ адзначыла, што “цалкам няслушна дазваляць расійскім і беларускім спартсменам выступаць пад сваімі сцягамі, у той час як жорсткае ўварванне Расіі ва Украіну, якому спрыяе Беларусь, працягваецца”.
На яе думку, МПК “варта ў тэрміновым парадку перагледзець гэтае рашэнне”.
МПК напярэдадні прыняў рашэнне дапусціць да спаборніцтваў расійскіх і беларускіх спартсменаў пад сімволікай сваіх дзяржаў на Паралімпійскіх гульнях 2026 года ў італьянскіх Мілане і Корціна-д’Ампеца. РФ на Паралімпіядзе прадставяць шэсць атлетаў, Беларусь — чатыры.
Адзначаецца, што беларусы выступяць у лыжных гонках, расійскія — у горных лыжах, лыжных гонках і сноўбордзе.
Спаборніцтвы пройдуць з 6 па 15 сакавіка.
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь дзесяць месяцаў запар не лідзіруе ў ЕАЭС ні па адным з сямі асноўных паказчыкаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



