Рассельгаснагляд спыніў увоз з Беларусі 2,5 тоны замарожаных ялавічных галоў
18 лютага, Позірк. Аб спыненні ўвозу на на расійскую тэрыторыю з Беларусі 2,5 тоны замарожаных ялавічных галоў паведаміла 18 студзеня Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
Груз быў затрыманы яшчэ 14 студзеня ў пункце пропуску “Чырвоная горка” (Смаленская вобласць).
Адзначаецца, што пры праверцы высветлілася, што на субпрадукты адсутнічаюць ветэрынарныя суправаджальныя дакументы.
“На запыт расійскага боку аб магчымасці вяртання грузу на сумежную тэрыторыю Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Рэспублікі Беларусь у лісце ад 13 лютага адказаў адмовай. У сувязі з гэтым 16 лютага <…> выдадзена прадпісанне аб забароне выкарыстання замарожаных ялавічных галоў па прызначэнні і накіраванні іх на ўтылізацыю ў спецыялізаванае прадпрыемства”, — гаворыцца ў паведамленні.
Перавозчык прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
18 лютага Рассельгаснагляд таксама паведамляў, што ў РФ не прапусцілі восем галоў буйной рагатай жывёлы.
21 студзеня расійскае ведамства вярнула ў Беларусь шэсць быкоў галштынскай пароды, 30 снежня мінулага года было затрымана і пасля вернута 24 галавы буйной рагатай жывёлы.
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь дзесяць месяцаў запар не лідзіруе ў ЕАЭС ні па адным з сямі асноўных паказчыкаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



