Сумесныя намаганні прынясуць мір Украіне і свабоду Беларусі — Ціханоўская

18 лютага, Позірк. Падзяку Украіне і асабіста міністру замежных спраў гэтай краіны Андрэю Сібігу за ўвядзенне санкцый супраць Аляксандра Лукашэнкі выказала на сваёй старонцы ў сацсетцы Х дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Палітык падзякавала ўкраінскаму боку “за сённяшнія прынцыповыя і рашучыя дзеянні супраць злачыннага рэжыму Лукашэнкі, саўдзельніка агрэсіўнай вайны Расеі”.
“Нашы сумесныя намаганні прынясуць справядлівасць, мір Украіне і свабоду Беларусі”, — адзначыла Ціханоўская.
“Беларусь належыць Еўропе”, — падкрэсліла яна.
Раней у гэты дзень кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сібіга заявіў, што ўведзеныя Украінай 18 лютага санкцыі супраць Лукашэнкі і яго рэжыму з’яўляюцца “дарэчным, неабходным і адэкватным адказам на гібрыдныя пагрозы і пагрозы бяспецы”, якія ён прадстаўляе для Украіны і астатняй Еўропы.
18 лютага прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале паведаміў аб увядзенні санкцый у дачыненні да Лукашэнкі.
Зяленскі заявіў, што Украіна “актывізуе супрацьдзеянне ўсім формам садзейнічання” Лукашэнкі “забойствам украінцаў” і будзе “працаваць з партнёрамі так, каб гэта мела глабальны эфект”.
25 студзеня гэтага года першыя поўнафарматныя двухбаковыя перамовы правялі Зяленскі і Ціханоўская ў Вільнюсе, дзе ўдзельнічалі ў мерапрыемствах у памяць аб удзельніках паўстання 1863–64 гадоў супраць расійскага царызму. Па выніках сустрэчы быў анансаваны візіт Ціханоўскай у Кіеў.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь дзесяць месяцаў запар не лідзіруе ў ЕАЭС ні па адным з сямі асноўных паказчыкаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



