У Мінскім раёне спынена дзейнасць групы наркакур’ераў — МУС
18 лютага, Позірк. Аб спыненні ў Мінскім раёне дзейнасці групы наркакур’ераў паведаміла 18 лютага УУС Міналвыканкама.
Ва ўдзельнікаў групы канфіскаваная буйная партыя гашына.
Адзначаецца, што супрацоўнікі органаў унутраных спраў затрымалі траіх раней не судзімых мужчын, якія абсталявалі схованкі, а таксама захоўвалі наркотыкі пры сабе і па месцы жыхарства.
“Падчас комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў змоўшчыкі былі затрыманыя на месцы злачынства. Канфіскавана ў агульнай сукупнасці больш за 400 г гашышу”, — гаворыцца ў паведамленні.
Распачатая крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў (арт. 328 КК).
17 лютага Дзяржаўны мытны камітэт паведаміў аб спыненні ўвозу ў Беларусь 260 кг гашышу ў пункце пропуску Бераставіца (з польскага боку — Баброўнікі) у грузавым аўтамабілі польскага перавозчыка.
У 2025 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных” артыкулаў Крымінальнага кодэкса павялічылася на 7,9% у параўнанні з 2024-м, вынікае са звестак Вярхоўнага суда.
За ўчыненне злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў (арт. 327–331, 332) летась асуджаныя 2.253 чалавекі — 8% усіх асуджаных (у 2024-м — 2.088; 6,6%).
З іх 2.077, або 92,2%, прызнаныя вінаватымі паводле арт.328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў). У 2024 годзе — 1.956, або 93,7%.
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаУ студзені ў Гродзенскай вобласці прадукты харчавання даражэлі ў 8 разоў хутчэй, чым у МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



