Тэмпы росту грашовых даходаў насельніцтва працягваюць зніжацца

17 лютага, Позірк. Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў 2025 годзе выраслі на 9,6% да 2024 года, сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 66,3% (месяцам раней — 66,2%), трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі ды інш.) — 21,9% (22%), даходы ад прадпрымальніцкай ды іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 7,3% (7,4%), даходы ад уласнасці ды іншыя даходы — 4,5% (4,4%).
У студзені 2025-га рост складаў 13,8%, студзені — лютым — 12,5%, студзені — сакавіку — 12%, студзені — красавіку — 10,8%, студзені — траўні — 10,5%, студзені — чэрвені — 10,2%, студзені — ліпені і студзені — жніўні — 10%, студзені — верасні — 10,2%, студзені — кастрычніку — 10%, студзені — лістападзе — 9,9%.
Па выніках 2024 года названыя даходы павялічыліся на 9,7%, 2023-га — на 6,3%, 2022-га — на 3,6%.
Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў снежні 2025 года склаў 3.112,7 рубля — на 409 больш (+15,1%), чым у лістападзе (2.703,7), паказаў праведзены “Позіркам” аналіз даных Белстата.
У снежні 2024-га гэты паказчык складаў 2.693,9 рубля, студзені 2025-га — 2.427,4, лютым — 2.428,1, сакавіку — 2.601,8, красавіку — 2.613,5, траўні — 2.652,3, чэрвені — 2.717,8, ліпені — 2.772,4, жніўні — 2.762,7, верасні — 2.746,4, кастрычніку — 2.758,6.
Згодна з найважнейшымі эканамічнымі прагнознымі (дэ-факта — планавымі) параметрамі на 2025 год, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва мелі вырасці на 4%.
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у студзені вырасла на 3,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені грузаперавозкі знізіліся на 0,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаВУП у студзені знізіўся на 1,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПасля 26 спакойных дзён Літва зафіксавала дзве спробы незаконнага перасячэння мяжы з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаТолькі ў адной з шасці свабодных эканамічных зон за год атрымалася нарасціць прыбытак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14–16 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка


