Па ўсёй Беларусі праводзяцца заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці

17 лютага, Позірк. Штогадовыя заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці праводзяцца 17–20 лютага пад кіраўніцтвам аблвыканкамаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Паводле інфармацыі ведамства, мэта мерапрыемстваў заключаецца ва “ўдасканаленні зладжанасці дзеянняў работнікаў мясцовых органаў кіравання і арганізацый у ходзе фармавання тэрытарыяльных войскаў і атрадаў народнага апалчэння”.
Ва ўсіх рэгіёнах пройдуць тэарэтычныя і практычныя заняткі, на якіх “асаблівая ўвага” будзе нададзеная “падрыхтоўцы службовых асоб выканкамаў, вайсковых камісарыятаў, арганізацый, а таксама ваеннаабавязаных у пытаннях фармавання тэрытарыяльных войскаў”.
У 2025 годзе заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці пад кіраўніцтвам кіраўнікоў рэгіёнаў праводзіліся 7–10 кастрычніка, у 2024-м – 8–11 кастрычніка.
Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сіл, які склікаецца ў перыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асоб, што прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.
Разам з тым міністр абароны Віктар Хрэнін на сустрэчы з кіраўніцтвам выканкамаў — Мінскага гарадскога і абласных, а таксама вайсковымі камісарамі са сталіцы і рэгіёнаў 26 траўня 2023 года ў Гомелі заявіў, што тэрытарыяльная абарона “з сістэмы, якая забяспечвае, трансфармуецца ў паўнавартасную баявую”.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі практычна няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам (акрамя ЗША пасля прыходу да ўлады прэзідэнта Дональда Трампа) і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.


- ЭканомікаВУП у студзені знізіўся на 1,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПасля 26 спакойных дзён Літва зафіксавала дзве спробы незаконнага перасячэння мяжы з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаТолькі ў адной з шасці свабодных эканамічных зон за год атрымалася нарасціць прыбытак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14–16 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка

