Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+Хроніка палітычных рэпрэсій за 14–16 лютага 2026 года
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+

16 лютага, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Буда-Кашалёўскім раёне паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Гомельскай вобласці.
Аварыя здарылася 16 лютага каля 19:30. “48-гадовы кіроўца аўтамабіля “Таёта”, рухаючыся на 270-м кіламетры аўтадарогі М-5 Мінск — Гомель <…>, здзейсніў наезд на 43-гадовага пешахода, які, паводле папярэдняй інфармацыі, пераходзіў праезную частку ў неўстаноўленым месцы і не быў пазначаны святлоадбівальным элементам”, — адзначае ДАІ.
Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў пешаход памёр на месцы здарэння.
“Цяпер на месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група. Высвятляюцца ўсе абставіны і прычыны таго, што адбылося”, — гаворыцца ў паведамленні.

Аўтарызавацца
Забыліся пароль?
Выхад з профілю