БЧ паведаміла пра вяртанне на маршруты польскіх цягнікоў

16 лютага, Позірк. Аб вяртанні на маршруты польскіх цягнікоў паведаміла 16 лютага Беларуская чыгунка (БЧ).
Адноўленая перавозка пасажыраў польскімі цягнікамі бізнес-класа спалучэннем Мінск — Віцебск — Мінск, адзначае БЧ.
З 16 лютага ў эксплуатацыю вернутыя маторвагонныя рухомыя саставы серыі ДП-6 (цягнікі №704 Мінск — Віцебск, №712/711 Мінск — Віцебск — Мінск і №713/714 Віцебск — Мінск — Віцебск), з 17 лютага 2026 года такімі ж саставамі будуць абслугоўвацца цягнікі № 704/703, №712/711 і №714/713 Мінск — Віцебск — Мінск.
Прыпыненне эксплуатацыі польскіх цягнікоў з 3 па 15 лютага ў паведамленні тлумачыцца “тэхнічнымі прычынамі ў сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ”.
Раней таксама паведамлялася, што зняцце з маршрутаў цягнікоў польскай вытворчасці выклікана моцнымі маразамі.
3 лютага БЧ паведаміла, што цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа, якія курсуюць па маршруце Мінск — Віцебск — Мінск, “па тэхнічных прычынах будуць рухацца саставамі, сфармаванымі з вагонаў лакаматыўнай цягі замест маторвагоннага рухомага саставу серыі ДП-6”.
Удакладнялася, што старыя цягнікі “будуць рухацца з адхіленнем ад свайго раскладу”.
Паводле інфармацыі на сайце перавозчыка, першы 6-вагонны дызель-цягнік ДП-6 вытворчасці польскай кампаніі “PESA Bydgoszcz SA” прыбыў у Беларусь у 2019 годзе, усяго ў 2019–2020 гадах планавалася набыццё шасці саставаў.
4 трохвагонныя цягнікі ДП-3 таго ж вытворцы павінны былі паступіць у Беларусь пачынаючы з 2016 года, калі ў краіну прыбылі два саставы.

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14–16 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю рэзідэнтаў "Вялікага каменя" за год павялічылася ў 2,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

