У Польшчы за кантрабанду цыгарэт з Беларусі будуць судзіць 33 чалавек — шкода ацэньваецца ў 140 млн злотых

16 лютага, Позірк. У акруговы суд Седльцаў (Мазавецкае ваяводства) накіраваная крымінальная справа ў дачыненні да 33 чалавек, якія абвінавачваюцца ў кантрабандзе цыгарэт з Беларусі, паведамляе Нацыянальная пракуратура Польшчы.
Паводле звестак нагляднага ведамства, група перавозіла тытунёвую прадукцыю праз аўтамабільны пункт пропуску Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца), а таксама праз пункт Цярэспаль (Брэст), дзе выкарыстоўваўся таксама чыгуначны транспарт.
Усяго абвінавачаныя завезлі з Беларусі не менш за 29.441.178 пачкаў цыгарэт без акцызных марак, што нанесла шкоду польскаму бюджэту на 498 млн злотых (каля 140,3 млн долараў).
Некаторым членам групы, як адзначаецца, выстаўленыя дадатковыя абвінавачванні ў дачы хабараў супрацоўнікам мытні. Іх сума перавышае 4 млн злотых (1,1 млн долараў).
Паведамляецца, што накладзены арышт на маёмасць фігурантаў коштам 10,9 млн злотых (3,1 млн долараў).
“Абвінаваўчае заключэнне не распаўсюджваецца на супрацоўнікаў мытні”, — гаворыцца ў паведамленні.
У рэлізе адзначаецца, што расследаванне справы было ўсебаковым і ўключала “аналіз шырокіх доказаў, уключаючы фінансавыя запісы, мытныя даныя і аператыўныя матэрыялы”.
13 лютага Памежная ахова Польшчы паведаміла пра затрыманне васьмі чалавек, якія, як сцвярджалася, займаліся кантрабандай цыгарэт з Беларусі з дапамогай паветраных шароў.
Гл. таксама:
У ноч на 16 лютага ў польскую паветраную прастору зноў уварваліся кантрабандныя аэрастаты
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14–16 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю рэзідэнтаў "Вялікага каменя" за год павялічылася ў 2,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


