Намеснік кіраўніка МЗС Лукашэвіч прыняў у Мінску дэлегацыю Афганістана, заяўлена аб намерах актывізаваць кантакты ў прамысловасці

16 лютага, Позірк. Аб дасягнутых дамоўленасцях “актывізаваць кантакты ў сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, аховы здароўя і адукацыі” паведаміла Міністэрства замежных спраў 16 лютага па выніках сустрэчы ў Мінску першага намесніка кіраўніка ведамства Сяргея Лукашэвіча з кіраўніцтвам Нацыянальнай карпарацыі развіцця Афганістана.
Бакі адзначылі “значныя перспектывы для нарошчвання паставак у Афганістан беларускай тэхнікі, сельскагаспадарчай і іншай прадукцыі, неабходнай для рэалізацыі буйных праектаў развіцця ў гэтай краіне”, гаворыцца ў рэлізе.
У студзені 2025 года Лукашэвіч сустрэўся ў Кабуле з намеснікам кіраўніка МЗС Афганістана Шэрам Мухамадам Абасам Станікзаем (на той момант фігураваў у спісе “асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці” КДБ). Мінск пра сустрэчу не паведамляў.
“Пашырэнне беларуска-афганскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва” абмеркаваў 14 чэрвеня 2025-га кіраўнік МЗС Максім Рыжанкоў са спецыяльным прадстаўніком урада Афганістана Фарыдам Азізі падчас візіту ва Узбекістан.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Афганістанам устаноўленыя ў 1999 годзе. Інтарэсы Мінска ў краіне прадстаўляе амбасада ў Таджыкістане.
У Афганістане кіруе рух “Талібан”. Яго другое кіраванне пачалося ў 2021 годзе пасля вываду з краіны ваеннага кантынгенту ЗША.
“Талібан” — ісламісцкі рэлігійна-палітычны ваенізаваны рух. Прызнаны тэрарыстычнай арганізацыяй у Таджыкістане, Турцыі, Канадзе.
У красавіку 2025 года Вярхоўны суд Расіі зняў з талібаў статус “тэрарыстычнай арганізацыі”. У ліпені ў РФ пачаў працаваць амбасадар ісламскага эмірата Афганістан Хасан Гул Хасан.
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю рэзідэнтаў "Вялікага каменя" за год павялічылася ў 2,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваКолькасць прысуджаных навуковых ступеняў за год скарацілася больш як на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



