За мінулы тыдзень 16 беларусаў добраахвотна пакінулі Польшчу на патрабаванне яе ўладаў, трое выправаджаныя прымусова

16 лютага, Позірк. З 9 да 15 лютага больш за 160 замежнікаў пакінулі тэрыторыю Польшчы на патрабаванне ўладаў гэтай краіны, паведамляе польская Памежная ахова.
Добраахвотна Польшчу пакінулі 22 грамадзяніны Грузіі, 21 — Калумбіі, 16 — Беларусі.
У прымусовым парадку Польшчу пакінуў 31 грамадзянін Украіны, 7 — Грузіі, 3 — Беларусі.
Пагранслужба адзначае, што сярод выправаджаных замежнікаў былі, у прыватнасці, асобы, асуджаныя за захоўванне наркатычных сродкаў, шматразовыя крадзяжы і збіцці, кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення або насуперак судовай забароне.
Некаторым з іх былі прад’яўленыя абвінавачванні ў нападзе на службовую асобу, подкупе супрацоўніка паліцыі, пагрозах, прычыненні шкоды здароўю, гвалце ў дачыненні да блізкага чалавека, згвалтаванні і прымусе да сексуальных дзеянняў, выкарыстанні чужых дакументаў, змене персанальных даных, разбоі з ужываннем гвалту, удзеле ў арганізаванай злачыннай групе, а таксама садзейнічанні незаконнаму перасячэнню мяжы і дапамозе ў незаконным уездзе ў Польшчу.
У 2025 годзе Памежная ахова Польшчы выканала больш за 9,4 тыс. рашэнняў, якія прадпісваюць замежнікам пакінуць тэрыторыю краіны ў добраахвотным або прымусовым парадку, паведамляў раней партал Onet.pl, які атрымаў адпаведныя даныя ў адказ на свой зварот у ведамства.
Грамадзян Беларусі тычылася амаль 1,3 тыс. (медыя аперавала прыблізнымі лічбамі), ці крыху менш за 14% усіх рашэнняў. Адзначалася, што з гэтай колькасці “каля 130” беларусаў было выслана прымусова (прыкладна 10%).
Згодна з прадстаўленымі ў матэрыяле данымі, за 2024 год (у гэтым выпадку выкарыстаныя дакладныя лічбы) з Польшчы дэпартавалі 1.377 грамадзян Беларусі, у тым ліку ў прымусовым парадку — 66.
Такім чынам, агульная колькасць высланых з польскай тэрыторыі беларусаў у гадавым вымярэнні крыху знізілася, але колькасць прымусова дэпартаваных вырасла прыкладна ўдвая.
На кастрычнік 2025 года ў Польшчы было легалізавана сама меней 146 тыс. грамадзян Беларусі, заявіла 12 снежня 2025 года ў Вільнюсе юрыст Алеся Пажыток, які спецыялізуецца на міграцыйным праве.
Эксперт падкрэсліла, што гэтыя даныя не ўлічваюць беларусаў, якія знаходзяцца ў краіне на падставе віз, знаходзяцца ў чаканні дазволу на жыхарства або рашэння пра наданне міжнароднай абароны.
Спаслаўшыся на даныя афіцыйнай статыстыкі, яна адзначыла, што часовы дазвол на жыхарства ў Польшчы на кастрычнік мела каля 91 тыс. беларусаў (на гуманітарных падставах, паводле працы, навучання, уз’яднання сям’і, прадпрымальніцтва ды інш.), сталы — каля 42 тыс. (з улікам асоб, якія мелі сталае месца жыхарства да 2020 года, а таксама пасля 2020-га, але з “картамі паляка”, польскімі каранямі ды інш.).
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю рэзідэнтаў "Вялікага каменя" за год павялічылася ў 2,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваКолькасць прысуджаных навуковых ступеняў за год скарацілася больш як на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка


