Мінск 16:42

У Брэсце падчас кармлення птушак у рацэ Мухавец патанула пажылая жанчына

Фота: ТРВОД

16 лютага, Позірк. За мінулыя выхадныя ў Беларусі патанулі тры чалавекі, паведамляе Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД).

У тэлеграм-канале таварыства паведамляюцца падрабязнасці аднаго з такіх выпадкаў.

Адзначаецца, што днём 15 лютага з ракі Мухавец у Брэсце вынята цела жанчыны 1940 года нараджэння.

“Паводле інфармацыі ад відавочцаў, пажылая жанчына наблізілася да краю прычала пакарміць вадаплаўных птушак і выпусціла ў ваду пакет з кормам. Нагнуўшыся, жанчына страціла раўнавагу і ўпала ў ваду, знаходзілася на адлегласці 0,5 метра ад берага (глыбіня каля 1 метра)”, — удакладняе ТРВОД.

Пенсіянерка была вынятая з вады відавочцам.

“Брыгадай хуткай дапамогі, якая прыбыла, праводзіліся рэанімацыйныя мерапрыемствы, аднак жанчыну выратаваць не ўдалося”, — гаворыцца ў паведамленні.

Падзяліцца: