Мінск 11:26

Чыстыя замежныя актывы Нацбанка за месяц выраслі на 7,2%

Ілюстрацыйнае фота: soyuz.by

16 лютага, Позірк. Чыстыя замежныя актывы Нацыянальнага банка за месяц выраслі на 7,2% (з 39 млрд 915,2 млн рублёў на 1 студзеня да 42 млрд 793,4 млн на 1 лютага), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных рэгулятара.

Як паведамлялася, міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 лютага 2026 года склалі 15 млрд 702,8 млн долараў у эквіваленце, павялічыўшыся за месяц на 1 млрд 279,8 млн (+8,9%).

Манетарнае золата, якое значна падаражэла на сусветных рынках, у структуры ЗВР складае 8 млрд 630,5 млн долараў (+1 млрд 162,3 млн за месяц; +15,6%), спецыяльныя правы запазычання — 1 млрд 430,9 млн (+17,9 млн; +1,2%), рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — 5 млрд 540,7 млн ​​(+100,6 млн; +1,8%).

Рэзервовая пазіцыя ў Міжнародным валютным фондзе і іншыя актывы засталіся ранейшымі — 0,03 млн і 0,1 млн даляраў адпаведна.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: