Адмоўнае сальда знешняй гандлю інвестыцыйнымі таварамі ў 2025 годзе перавысіла 1 млрд долараў, у 2024-м было дадатным
13 лютага, Позірк. Знешнегандлёвы абарот інвестыцыйных тавараў у Беларусі ў 2025 годзе склаў 9 млрд 394,7 млн долараў — на 3% менш, чым за 2024 год (9 млрд 687,4 млн), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Экспарт склаўся на ўзроўні 4 млрд 162,9 млн долараў (4 млрд 912,8 млн; -15,3%), імпарт — 5 млрд 231,8 млн (4 млрд 774,6 млн; +9,6%), адмоўнае сальда — 1 млрд 68,9 млн (годам раней было дадатным — 138,2 млн).
Абарот прамежкавых тавараў склаў 45 млрд 215,8 млн долараў (46 млрд 671,4 млн; -3,1%): экспарт — 19 млрд 840,9 млн (20 млрд 598,3 млн; -3,7%), імпарт — 25 млрд 374,9 млн (26 млрд 73,1; -2,7%), адмоўнае сальда — 5 млрд 534 млн (-5 млрд 474,8 млн; +1,1%).
Абарот спажывецкіх тавараў вырас да 31 млрд 516,4 млн долараў (27 млрд 24,3 млн; +16,6%): экспарт — 14 млрд 610,2 млн (12 млрд 894,3 млн; +13,3%), імпарт — 16 млрд 906,2 млн (14 млрд 130 млн; +19,6%), адмоўнае сальда — 2 млрд 296 млн (-1 млрд 235,7 млн; рост у 1,9 раза).
Агулам знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі за 2025 год склаў 89 млрд 765,1 млн долараў (за 2024 год — 86 млрд 58,1 млн; рост на 4,3%), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Белстата.
Экспарт склаўся на ўзроўні 41 млрд 395,1 млн (40 млрд 344 млн; +2,6%), імпарт — 48 млрд 370 млн (45 млрд 714,1 млн; +5,8%). Адмоўнае сальда дасягнула 6 млрд 974,9 млн (-5 млрд 370,1 млн; +29,9%).
У студзені адмоўнае сальда складала 496,3 млн долараў (тут і далей удакладненыя даныя), па выніках студзеня — лютага — 1 млрд 49,8 млн, студзеня — сакавіка — 1 млрд 690,3 млн, студзеня — красавіка — 2 млрд 282,8 млн, студзеня — траўня — 2 млрд 619,3 млн, студзеня — чэрвеня — 3 млрд 151,3 млн, студзеня — ліпеня — 3 млрд 558,1 млн, студзеня — жніўня — 3 млрд 812,7 млн, студзеня — верасня — 4 млрд 564,8 млн, студзеня — кастрычніка — 5 млрд 291,4 млн, студзеня — лістапада — 5 млрд 998,6 млн.
Паводле даных Белстата, знешнегандлёвы абарот тавараў у 2024 годзе склаў 86 млрд 27,2 млн долараў (+3,7% да 2023 года, калі было 82 млрд 931,8 млн). Экспарт за год дасягнуў 40 млрд 327,3 млн долараў (+1,2%; 39 млрд 840,1 млн), імпарт — 45 млрд 699,9 млн (+6,1%; 43 млрд 91,7 млн). Адмоўнае сальда склала 5 млрд 372,6 млн долараў (па выніках 2023 года было -3 млрд 251,6 млн; +65,2%).
Даведка “Позірку”:
інвестыцыйныя тавары — тавары, якія вырабляюцца за кошт інвестыцыйнага капіталу і служаць мэтам замены, абнаўлення, якаснага паляпшэння асноўных сродкаў;
прамежкавыя тавары — тавары, якія выкарыстоўваюцца не для канчатковага спажывання, а для далейшай вытворчасці тавараў і паслуг;
спажывецкія тавары — тавары бытавога прызначэння, неабходныя для задавальнення патрэб чалавека.
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская заявіла еўракамісару па пытаннях абароны аб узмацненні ваеннай прысутнасці Расіі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЦіханоўская — спецпрадстаўніку ЕС: Беларускі рэжым ведае ўмовы зняцця санкцый (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь завяршыла 2025 год на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі прамвытворчасці, у 2024-м была на трэцімМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская і генсакратар ПА НАТО дамовіліся правесці сумесныя мерапрыемствы па Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПа выніках 2025 года Беларусь заняла апошняе месца ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства


