У 2025 годзе паводле патрабаванняў пракурораў прызнана “экстрэмісцкімі” каля 1,3 тыс. інфармматэрыялаў

13 лютага, Позірк. У 2025 годзе па патрабаваннях пракурораў прызнана “экстрэмісцкімі” каля 1,3 тыс. інфармацыйных матэрыялаў, паведамляе Генеральная пракуратура Беларусі.
У межах грамадзянскага судаводства паводле патрабаванняў пракурораў спагнана каля 78 млн рублёў.
Адзначаецца, што “пракурорамі забяспечана поўны і ўсебаковы разгляд зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, па выніках якога прымаліся належныя меры для абароны іх правоў і законных інтарэсаў, у тым ліку шляхам унясення амаль 5 тыс. актаў рэагавання”.
“Экстрэмісцкую” прадукцыю дапамагае выяўляць насельніцтва, заявіў намеснік міністра інфармацыі Дзяніс Язерскі 5 лютага ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1”.
“Удзельнічае сілавы блок, які выяўляе [экстрэмісцкую прадукцыю]. У гэтых працэсах удзельнічае ў тым ліку грамадскасць, якая таксама можа літаральна ў бытавых умовах, недзе ў працэсе знаходжання ў інтэрнэце, альбо знаходзячыся ў кніжнай краме, альбо гледзячы на ютубе нейкі матэрыял, убачыць элементы, якія ён палічыць, што яны падштурхоўваюць гледача ці чытача да нейкіх супрацьпраўных дзеянняў і адпаведна могуць з’яўляцца экстрэмісцкімі, яны дэманструюць экстрэмісцкую сімволіку, нацысцкую сімволіку, то бок усё, што ў нас з’яўляецца забароненым у краіне”, — сказаў чыноўнік.
Пра кнігі, унесеныя ў пералік забароненых да распаўсюду ў Беларусі друкаваных выданняў, намеснік міністра сказаў, што ўзровень некаторых з іх “ніжэй за плінтус”.
Паводле яго слоў, цяпер у спісе 225 кніг, і ён папаўняецца прыкладна раз на два месяцы выданнямі, на якіх нібыта нельга выхоўваць дзяцей; гэтыя кнігі “ўвогуле нельга лічыць за літаратуру”.
У спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» унесены ўсе недзяржаўныя грамадска-палітычныя СМІ і іх сацсеткі. Значная частка забароненых кніг, пра якія намміністра выказаўся ў прыніжальнай форме, з’яўляюцца прызнанымі ў сваім жанры.
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская заявіла еўракамісару па пытаннях абароны аб узмацненні ваеннай прысутнасці Расіі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЦіханоўская — спецпрадстаўніку ЕС: Беларускі рэжым ведае ўмовы зняцця санкцый (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь завяршыла 2025 год на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі прамвытворчасці, у 2024-м была на трэцімМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская і генсакратар ПА НАТО дамовіліся правесці сумесныя мерапрыемствы па Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПа выніках 2025 года Беларусь заняла апошняе месца ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства


